Аргон

хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Аргон
Remove ads

Аргон (па-лацінску: Argon) Arхімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 18. Інэртны газ. Ня мае паху і смаку. Складаецца з трох стабільных ізатопаў. Ізатоп 40Ar утвараецца ў прыродных умовах пры распадзе ізатопа 40K за кошт электроннага захопу. З-за гэтага ў аргона перавагае найцяжэйшы ізатоп, у адрозьненьне ад астатніх лёгкіх элемэнтаў[1]. Самы распаўсюджаны інэртны газ у атмасфэры. Вонкавая абалонка запоўненая, з-за чаго пры нармальных умовах аргон монаатамны і хімічна інэртны. Утварае злучэньне ўключэньня Ar·6H2O. Існуе таксама двухатамнае эксімэрнае злучэньне ArF*, якое выкарыстоўваецца ў газавых ультрафіялетавых лазэрах. Упершыню быў выдзелены з атмасфэрнага азоту ангельскімі навукоўцамі Джонам Стрэтам і Сэрам Ўільямам Рамзаем у 1894 годзе[2], за што ім у 1904 годзе была прысуджаная Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі. Назва аргон паходзіць ад грэцкага "αργόν" (безьдзейны, інэртны, неактыўны) ад хімічнай інэртнасці элемэнта.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Прыродныя крыніцы

Аргон уваходзіць у склад атмасфэры Зямлі (0,932% па аб'ёме, 1,2853% па масе - трэці элемэнт паводле распаўсюджанасьці ў складзе паветра).

Прымяненьне

Прамысловы аргон ужываецца ў стварэньні абарончай атмасфэры пры плаўцы, рэзцы і зварцы актыўных мэталаў дзеля атрыманьня звышчыстых матэрыялаў для рэактара, і ў ракетабудаўніцтве. Прымяняецца для напаўненьня лямпаў напальваньня, у сьветлавой рэкляме (сіне-блакітны колер). Акрамя гэтага, аргон выкарыстоўваецца ў ядзернай тэхніцы (іянізацыйныя лічыльнікі і камэры).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads