Унітарная дзяржава
форма дзяржаўнага ладу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уніта́рная дзяржа́ва (па-лацінску: unitas — адзінства) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой на вышэйшым узроўні існуюць моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная зьнешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва[1].
Большасьць дзяржаў сьвету маюць унітарную форму дзяржаўнага ладу. Такая форма асабліва характэрная для невялікіх краін, у якіх няма мноства адрозьніваюцца рэгіёнаў. Зрэшты, існуюць і буйныя ўнітарныя дзяржавы, напрыклад Кітай, Казахстан, Манголія, Альжыр.
Remove ads
Асноўныя прыкметы ўнітарнае дзяржавы
- Адзіны для ўсёй дзяржавы ўстаноўчы нарматыўны прававы акт (ці сукупнасьць такіх актаў), нормы якога маюць вяршэнства на ўсёй тэрыторыі краіны;
 - Адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы ўлады;
 - Адзіная сыстэма заканадаўства;
 - Адзінае грамадзянства;
 - Адзіная грашовая адзінка;
 - Адзіная дзяржаўная мова;
 - Састаўныя часткі ўнітарнай дзяржавы ня маюць прыкмет сувэрэнітэту.
 
Віды ўнітарных дзяржаў
Унітарныя дзяржавы могуць быць цэнтралізаванымі й дэцэнтралізаванымі ў залежнасьці ад:
- характару ўзаемаадносін паміж вышэйшымі й мясцовымі органамі ўлады;
 - абʼёму паўнамоцтваў, паданых адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам ці аўтаномным утварэньням у складзе ўнітарнай дзяржавы.
 
Прынята лічыць дзяржаву цэнтралізаванай, калі на чале мясцовых органаў дзяржаўнай улады стаяць прызначаныя з цэнтра чыноўнікі, якім падпарадкаваны мясцовыя органы самакіраваньня. У дэцэнтралізаваных унітарных дзяржавах мясцовыя органы дзяржаўнай улады абіраюцца насельніцтвам і карыстаюцца значнай самастойнасьцю ў рашэньні пытаньняў мясцовага жыцьця.
Прыкладам цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы зьяўляецца Туркмэністан, дэцэнтралізаванай — Каралеўства Гішпанія. Часам вылучаюць:
- дзяржавы з адной аўтаноміяй:
 - дзяржавы са шматлікімі аўтаноміямі:
- Гішпанія з аўтаномнымі супольнасьцямі (абласьцямі);
 
 - дзяржавы з рознаўзроўневымі аўтаноміямі:
- Кітайская Народная Рэспубліка з аўтаномнымі акругамі, аўтаномнымі паветамі, аўтаномнымі раёнамі й асобымі адміністрацыйнымі раёнамі.
 
 
Remove ads
Беларусь
Згодна з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава[2]:
Разьдзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу. Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Сучасныя сувэрэнныя ўнітарныя дзяржавы

Сьпіс сучасных унітарных дзяржаў:
Эўропа
- Альбанія
 - Андора
 - Беларусь
 - Баўгарыя
 - Ватыкан
 - Вялікабрытанія
 - Вугоршчына
 - Грэцыя
 - Данія
 - Ірляндыя
 - Ісьляндыя
 - Гішпанія
 - Італія
 - Латвія
 - Літва
 - Ліхтэнштайн
 - Люксэмбург
 - Мальта
 - Малдова
 - Манака
 - Нідэрлянды
 - Нарвэгія
 - Паўночная Македонія
 - Польшча
 - Партугалія
 - Румынія
 - Сан-Марына
 - Сэрбія
 - Славаччына
 - Славенія
 - Украіна
 - Фінляндыя
 - Францыя
 - Харватыя
 - Чарнагорыя
 - Чэхія
 - Швэцыя
 - Эстонія
 
Азія
- Азэрбайджан
 - Армэнія
 - Аўганістан
 - Банглядэш
 - Бахрэйн
 - Брунэй
 - Бутан
 - Усходні Тымор
 - Віетнам
 - Грузія
 - Ізраіль
 - Інданэзія
 - Ярданія
 - Іран
 - Емэн
 - Казахстан
 - Камбоджа
 - Катар
 - Кіпр
 - Кыргызстан
 - Кітай
 - Кувэйт
 - Лаос
 - Лібан
 - Мальдывы
 - Манголія
 - Мʼянма
 - Аман
 - Саудаўская Арабія
 - Паўночная Карэя
 - Сынгапур
 - Сырыя
 - Таджыкістан
 - Тайлянд
 - Туркмэністан
 - Турэччына
 - Узбэкістан
 - Філіпіны
 - Шры-Ланка
 - Паўднёвая Карэя
 - Японія
 
Афрыка
- Альжыр
 - Ангола
 - Бэнін
 - Батсвана
 - Буркіна-Фасо
 - Бурундзі
 - Габон
 - Гамбія
 - Гана
 - Гвінэя
 - Гвінэя-Бісаў
 - Джыбуці
 - Эгіпет
 - Замбія
 - Зымбабвэ
 - Каба-Вэрдэ
 - Камэрун
 - Кенія
 - Конга, Бразавіль
 - Конга, Кіншаса
 - Кот дʼІвуар
 - Лесота
 - Лібэрыя
 - Лібія
 - Маўрыкій
 - Маўрытанія
 - Мадагаскар
 - Малаві
 - Малі
 - Марока
 - Мазамбік
 - Намібія
 - Нігер
 - Руанда
 - Сан-Тамэ й Прынсыпі
 - Сўазілэнд
 - Сэйшэлы
 - Сэнэгал
 - Самалі
 - Сьера-Леонэ
 - Танзанія
 - Тога
 - Туніс
 - Уганда
 - Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
 - Чад
 - Экватарыяльная Гвінэя
 - Эрытрэя
 - Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
 
Лацінская Амэрыка
Акіянія
- Вануату
 - Кірыбаці
 - Маршалавы астравы
 - Рэспубліка Мекамуі
 - Науру
 - Новая Зэляндыя
 - Палаў
 - Папуа-Новая Гвінэя
 - Самоа
 - Саламонавы астравы
 - Тонга
 - Тувалу
 - Фіджы
 
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads