Мясцовыя заказьнікі Беларусі

артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мясцо́выя зака́зьнікі Белару́сіасабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) Беларусі, абвешчаныя мясцовымі органамі выканаўчай улады дзеля захаваньня і аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў.

Паводле 14-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», плянаваньне рашэньняў мясцовай улады пра заказьнікі ўлучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовай значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абгрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» заказьнікаў[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзіўся 281 заказьнік мясцовай значнасьці. Вылучалі 5 відаў такіх заказьнікаў Беларусі: біялягічны, водна-балотны, водны, геалягічны і краявідны. Сярод мясцовых заказьнікаў налічвалася 126 водных (45%), 76 біялягічных (27%), 39 водна-балотных (14%), 29 краявідных (10%) і 11 геалягічных (4%). У Берасьцейскай вобласьці знаходзілася 30 заказьнікаў мясцовай значнасьці, у Віцебскай — 63, у Гарадзенскай — 28, у Гомельскай — 43, у Магілёўскай — 66 і ў Менскай — 51[2].

Remove ads

Падставы абвяшчэньня

Паводле 16-га артыкула Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», існавала 7 агульных падставаў пры выбары земляў для абвяшчэньня заказьнікамі:

  1. «наяўнасьць уласьцівых і рэдкіх прыродных краявідаў і біятопаў;
  2. наяўнасьць месцаў пражываньня дзікіх жывёлаў і росту дзікарослых расьлінаў, якія адносяцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  3. наяўнасьць месцаў рэгулярнага гнездаваньня, зімаваньня або стаянкі падчас пералёту водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасьці, што перавышае 1 адсотак ад ліку нацыянальнай або эўрапейскай папуляцыі віду;
  4. наяўнасьць месцаў штогадовага засяроджаньня падчас сэзонных пералётаў прынамсі 10 000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), прынамсі 500 асобін шэрых жураўлёў;
  5. наяўнасьць месцаў нерасту, нагулу і перасяленьня рыбы, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  6. наяўнасьць прыродных земляў, улучаных у нацыянальную экалягічную сетку;
  7. наяўнасьць прыродных вадаёмаў, відаў рэльефу, непаўторных або рэдкіх паводле свайго паходжаньня, морфамэтрычных і іншых уласьцівасьцяў»[1].

Таксама налічвалася 4 адмысловыя падставы пры выбары земляў пад заказьнікі:

  1. «прыродныя землі нязначна парушаныя чалавечай дзейнасьцю і валодаюць высокай здольнасьцю аднаўленьня;
  2. уласьцівыя і рэдкія прыродныя краявіды і біятопы складаюць прынамсі 40% плошчы прыродных земляў;
  3. прыродныя землі ёсьць месцам пражываньня дзікіх жывёлаў і месцам росту прынамсі 10 відаў дзікарослых расьлінаў, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  4. прыродныя землі граюць важную ролю ў падтрыманьні воднага ладу прыродных вадаёмаў і балотаў».

Згодна з Законам прыродныя землі могуць абраць для абвяшчэньня заказьнікам мясцовай значнасьці, калі тая адпавядае «прынамсі 2-м агульным і 2-м адмысловым падставам»[1].

Remove ads

Нумар

У 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што заказьніку мясцовай значнасьці прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.3.2.В, дзе:

  • АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
  • 3 — лічбавы код заказьніка, як віда ААПТ;
  • 2 — лічбавы код мясцовай значнасьці;
  • В — лічбавы код Менску (7) або вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская і 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].
Remove ads

Сьпісы

Найбольшым сярод мясцовых заказьнікаў Беларусі быў Чэрыкаўскі заказьнік плошчай звыш 308 км², які месьціўся ў Магілёўскай вобласьці. Найстарэйшым дзейным быў заказьнік «Дымаўшчына», заснаваны ў траўні 1979 году ў Віцебскім раёне[2].

Берасьцейская вобласьць

Больш інфармацыі Назва, Від ...

Віцебская вобласьць

Больш інфармацыі Назва, Від ...

Гарадзенская вобласьць

Больш інфармацыі Назва, Від ...

Гомельская вобласьць

Больш інфармацыі Назва, Від ...

Магілёўская вобласьць

Больш інфармацыі Назва, Від ...

Менская вобласьць

Больш інфармацыі Назва, Від ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads