Танталь

хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Танталь
Remove ads

Танталь (па-лацінску: Tantalum; ад грэц. «Tantalos», міфічнага пэрсанажу, бацькі Ніобы), Ta — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 73. Сьветла-шэры, цяжкі і вельмі цьвёрды мэтал. Выяўлены ў 1802 годзе швэдзкім хімікам Андэрсам Экэбэргам (Anders Gustaf Ekenberg), але да 1866 году хімікі лічылі, што танталь — гэта алятропная форма ніоба. Першым дасьледчыкам ўдавалася атрымаць танталь толькі ў выглядзе сумесі зь іншымі элемэнтамі. Упершыню больш-менш чысты танталь атрыманы ў 1900-я гады. Хімічныя ўласьцівасьці танталя вельмі падобныя да ніобу, таму іх вельмі складана разьдзяліць. Аддзяленьне танталю ад ніобу праходзіць у некалькі складаных крокаў. У прамысловасьці выкарыстоўваецца некалькі мэтадаў атрыманьня элемэнту, у тым ліку электроліз расплаўленага фторатанталяту калю (K2TaF7), узаемадзеяньне фторатанталяту калю з натрам і рэакцыя карбіду танталю з аксыдам танталю. Вядома 34 ізатопы і ізамэры танталю. Прыродны танталь складаецца з двух ізатопаў, адзін зь якіх радыёактыўны з пэрыядам паўраспаду 1,2×1015 гадоў. Чысты танталь вельмі плястычны і зь яго можна рабіць тонкі дрот. Пры тэмпэратурах ніжэйшых за 150 °C танталь мае вельмі малую хімічную рэактыўнасьць з-за наяўнасьці шчыльнай абарончай плёнкі аксыду. Не рашчынаецца ў вадзе. Ён узаемадзенічае толькі з плавікавай кісьляй, рашчынамі кісьляў з іёнамі фтарыду і свабодным трыаксыдам серкі. Лугі (гідраксыды) ўзаемадзейнічаюць з танталем, але марудна. Танталь, раздроблены ў парашок, мае большую хімічную рэактыўнасьць. Вышэйшая тэмпэратура плаўленьня толькі ў вальфрама і рэна. Пры тэмпэратуры ніжэйшай за 4,47 K танталь набывае звышправодныя ўласьцівасьці. Танталь дадаецца ў розныя стопкі, каб яны мелі антыкаразійныя ўласьцівасьці, высокую тэмпэратуру плаўленьня, цьвёрдасьць, добрую плястычнасьць і г. д. Навукоўцы ў Лёс Алямасе (Los Alamos, ЗША) вынайшлі кампазыт, які складаецца з карбіду танталя і графіту. Лічыцца, што гэты матэрыял адзін з самых цьвёрдых матэрыялаў, якія калі-небудзь былі зробленыя, ягоная тэмпэратура плаўленьня 3738 °C. Гэты кампазыт выкарыстоўваецца ў хуткасных разаках. Танталь таксама выкарыстоўваецца для вырабу электралітных кандэнсатараў. Гэты мэтал таксама шырока выкарыстоўваецца для вырабу хімічнага посуду, дэталяў ядзерных рэактараў, самалётаў, ракетнай зброі і касьмічнай тэхнікі. Біялягічная роля танталя невядомая. Чысты танталь не ўзаемадзейнічае зь біялягічнымі вадкасьцямі і не раздражняе жывую тканіну, таму ён шырока ўжываецца для вырабу хірургічных прылад, у тым ліку імплянтантаў. Разам з тым некаторыя злучэньні танталя верагодна выклікаюць пухліны. Пентксыд танталю (Ta2O5) выкарыстоўваецца для вырабу асаблівага шкла з высокім каэфіцыентам пераламленьня для фоталінз. Танталь выкарыстоўваецца замест плятыны, бо апошняя вельмі дарагая. Таксама мэтал выкарыстоўваецца для шмат якіх іншых мэтаў. Кошт танталю чысьціні 99.9% складае каля 2 даляраў ЗША за 1 грам.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...
Remove ads
Remove ads

Прыродныя крыніцы

Трапляецца разам з ніобам. Галоўныя мінэралы — танталіт (Fe, Mn)(Nb, Ta)2O6, калумбіт (Fe, Mn, Mg)(Nb, Ta)2O6. Танталявыя руды маюцца ў Аўстраліі, Бразыліі, Нігерыі ды Канадзе. Утрыманьне танталю ў зямной кары складае каля 2,0 міліграмаў на кіляграм. У акіянічнай вадзе танталь утрымліваецца ў прапорцыі 2×10-6 міліграмаў на літар.

Літаратура

  • CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849
  • Шиманович, И. Е.; Павлович, М. Л.; Тикавый, В. Ф.; Малашко, П. М. Общая химия в формулах, определениях, схемах. — 2 изд. — Минск: 1996. — 548 с.
  • Свойства элементов: Справ. изд. / Под ред. Дрица М. Е. — М.: Металлургия, 1985. — 672 с.

Вонкавыя спасылкі

Тантальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads