Сэлен
хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэле́н (лац. selenium) — немэтал-халькаген.
Хімічны элемэнт VI групы кароткай формы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 34. Хімічны знак— Se. Расьсеяны ў прыродзе элемэнт. Пастаянны спадарожнік серкі. Уваходзіць у склад некалькіх рэдкіх мінэралаў — круксыту (анг. crookesite, утрыманьне сэлену 33,6%) і клаўсталіту (PbSe). Уваходзіць у склад сульфідных мінэралаў медзі, цынку, волава. Утрыманьне сэлену ў зямной кары складе прыкладна 90 частак на млрд[1], утрыманьне ў марской вадзе — 4×10-3 мг/л[2]. Выдзелены ў 1817 годзе вядомым швэдзкім хімікам Ёнсам Якабам Бэрцэліюсам[3]. Каля паловы XIX стагодзьдзя сэлен лічылі атрутай, пасьля чаго высьвятлілася, што ён неабходны для здароўя чалавека[4]. Штодзённа чалавеку і жывёлам неабходна 50—100 мкг[5]. Сэлен абараняе жаночыя і мужчынскія гаметацыты ад пашкоджаньня і спрыяе іх сазраваньню[6]. Сэлен уваходзіць у склад сэленапратэінаў, якія маюць шмат эфэктаў — ад антыаксыдантнага да антызапаленчага[7]. Спачатку сэлен атрымлівалі з нагару, які заставаўся пасьля перапрацоўкі сульфідаў медных руд. Зараз асноўным мэтадам атрыманьня сэлену зьяўляецца зала з аноду, якая застаецца пасьля электролізу медзі. Сэлен атрымліваецца пасьля награваньня залы з содай ці сернай кісьляй, або праз плаўленьне яе з содай і салетрай. Сэлен існуе ў некалькіх алятропных формах. Агульна прынятыя тры мадыфікацыі, але некаторыя навукоўцы выдзяляюць шэсьць розных формаў. Сэлен можа існаваць як у аморфным, так і ў крышталічным стане. Аморфны сэлен мае або форму чырвонага парашку, або чорную шкловідную форму. Крышталічная монаклінная форма мае цёмна-чырвоны колер, крышталічная шасьцігранная форма сэлену самая стабільная мае шэры мэталічны колер. Сэлен мае пяць стабільных ізатопаў[8]. Існуюць таксама 29 іншых ізатопаў і ізамэраў. Самы працяглы пэрыяд паўраспаду зь іх мае 75Se[9] з пэрыядам паўраспаду[10]. Элемэнт нагадвае серку сваімі формамі і злучэньнямі. Сэлен праяўляе ўласьцівасьць фотавальтаікі, якая дазваляе ператвараць сьвятло непасрэдна ў электрычнасьць. Таксама назіраецца эфэкт фотаправоднасьці, які складаецца ў зьніжэньні электрычнага супору пры апрамяненьні сьвятлом. Выкарыстоўваецца ў сонечных батарэях, датчыках сьвятла: аўтаматычных выключальніках асьвятленьня, экспаномэтрах. Сэлен быў асноўным кампанэнтам ксэраксаў, але апошнім часам яго замяняюць на пэўныя арганічныя кампазыты. Яшчэ сэлен дазваляе ператвараць зьменны ток у сталы ток. У цьвёрдым стане сэлен паўправаднік p-тыпу, таму ён шырока выкарыстоўваецца ў электроніцы і фізыцы цьвёрдага цела. У вытворчасьці шкла сэлен выкарыстоўваецца для пазбаўленьня колеру, але можа выкарыстоўвацца і для наданьня шклу ды эмалям чырвонага колеру. Сэлен таксама выкарыстоўвацца ў якасьці дадатку ў нержавеючую сталь.
Назва паходзіць ад грэцкага «Selene» (Месяц). У прыродзе сэлен зьяўляецца спадарожнікам тэлюра (лет. tellus, «Зямля»)[8].
Remove ads
У харчаваньні
У 100 грамах наступных відаў ежы зьмяшчалася наступная доля дзённай нормы сэлену: бразыльскі гарэх — 640% (1917 мкг, дастаткова 1-га ядра на дзень), пшанічнае вотруб'е — 141%, насеньне сланечніка — 96%, аўсянае вотруб’е — 82%, гарбуша — 81%, курынае яйка — 58%, тварог — 55%, нут — 52%, фасоля — 45% і сыр — ад 25% (чэдэр, камамбэр і фэта) да 41% (пармэзан)[11].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads