Цына
хімічны элемэнт з атамным нумарам 50 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цы́на[4][5][6] (цын, волава[7]; лац. stannum) — серабрыста-белы мэтал.
Хімічны элемэнт IV (14) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 50. Хімічны знак — Sn. Цына паказвае хімічнае падабенства з абодвума суседнімі элемэнтамі ў групе пэрыядычнай табліцы, германам і волавам, і мае дзвьве магчымыя ступені затляненьня. Цына мае 10 стабільных ізатопаў — найбольшую колькасьць стабільных ізатопаў з усіх элемэнтаў пэрыядычнай табліцы. Цыну атрымліваюць галоўным чынам зь мінэральнага касытэрыту, дзе яна маецца ў выглядзе дыаксыду цыны (SnO2). Цыная вядомая са старажытнасьці і выкарыстоўвалася ў складзе бронзы ад 3 тысячагодзьдзя да н. э.[8] Цына існуе ў двух алятропных мадыфікацыях. Структура крышталічнай краты ў белай (β)-мадыфікацыі тэтраганальная.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
Паводле розных крыніц цына зьяўляецца 49-м або 50-м[9] самым распаўсюджаным элемэнтам (4,0×10-7 % паводле масы ў сусьвеце[10]). Па распаўсюджанасьці ў зямной кары займае 47-е месца і складае 2,2×10-4 %[3]. У самародным стане практычна не сустракаецца, знаходзяць цыну пераважна ў выглядзе мінэралаў касытэрыта (SnO2) і станіна (Cu2FeSnS4). Галоўныя пастаўшчыкі цыны на сусьветны рынак — Балівія, Інданэзія, Малайзія, Расея, Казахстан, Нігерыя.
Remove ads
Прымяненьне
Каля паловы ўсёй здабыванай цыны ідзе на выраб белай бляхі (ліставое жалеза, пакрытае цынаю), зь якой вырабляюць кансэрвавыя банкі. Чыстую цыну прымяняюць у электрычных кандэнсатарах.
Існуюць шматлікія сплавы цыны: зь медзьдзю — бронза, зь бісмутам, кадмам — шматлікія прыпоі, з медзьдзю і антымонам — бабіты (сплавы для падшыпнікаў).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads