Вапень
хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вапень[1], альбо кальц (лац. Calcium, Ca) — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 20. Серабрыста-белы лёгкі мэтал.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
Утрыманьне ў зямной кары — 2,96% па масе: 5-е месца сярод элемэнтаў пасьля тлену, крэмну, алюміну і жалеза. З-за высокай хімічнай актыўнасьці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў. Найбольш распаўсюджаныя мінэралы вапня — кальцыт CaCO3, ангідрыт CaSO4, гіпс CaSO4·2H2O, флюарыт CaF2. Радовішчы вапняку ў суседніх зь Беларусьсю краінах — ва Ўкраіне, у Расеі (Карэлія, Урал). Мелавыя адклады — у Расеі (Паволжа) і Ўкраіне. У Беларусі крэйдавыя адклады знаходзяцца ў Магілёўскай (Крычаўскі раён, Касьцюковіцкі раён і Чэрыкаўскі раён) і Гомельская абласьцях (Ваўкавыскі раён).
Remove ads
Выкарыстаньне
Антыфрыкцыйныя сплавы (кальцавыя бабіты) для падшыпнікаў. Актыўны адноўнік для атрыманьня рэдкіх і тугаплаўкіх мэталаў — урану, тору, ванаду, хрому, цыркону, берылю. Вапняк (CaCO3) ідзе на выраб вапны, цэмэнту, бэтону. У сельскай гаспадарцы прымяняюць нітрат і ортафасфат вапня як мінэральныя ўгнаеньні і падкормку для жывёлы.
У харчаваньні
Вапень ёсьць макраэлемэнтам, іёны якога дзейнічаюць як электраліт і зьяўляюцца незаменнымі для тварэньня костак. Іёны вапня ўтвараюць устойлівыя злучэньні зь бялкамі, чым уплываюць на скарачэньне цягліцаў, праводнасьць нэрваў і згортваньне крыві. Сярэдняя патрэба ў вапні складае каля 1 грама на дзень. Найбольш багатымі на вапень зьяўляюцца малочныя вырабы: цьвёрды сыр (чэдар, эдам) — 750 міліграмаў у 100 грамах, мяккі сыр (бры) — 260 мг, ёгурт — 200 мг, фруктовы ёгурт — 136 мг, малако і кефір — 120 мг, марозіва і кальцынаваны тварог (з хлёрыстым кальцам) — 100 мг, тварог — 80 мг. Пагатоў чым больш тлусты малочны выраб, тым менш засваяльны ў ім вапень, бо той утварае з тлушчамі цяжкарашчынальныя злучэньні. Засваяльнасьць вапня праз стрававальныя фэрмэнты павышаюць аскарбінавая кісьля (гародніна і садавіна), магн (арэхі, вотруб’е і хлеб), фосфар (рыба) і вітамін Д (малако, масла і рыба)[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads