Помнікі прыроды Беларусі
асабліва ахоўныя прыродныя дзялянкі Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́мнікі прыро́ды Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя дзялянкі Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня каштоўных прыродных мясьцінаў.
Паводле 4-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», помнікі прыроды падзяляліся на 3 віды: 1) батанічныя (дзялянкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старадаўнія паркі, асобныя векавыя дрэвы і дрэвы рэдкай пароды, дзялянкі зь некранутай і асабліва каштоўнай расьліннасьцю); 2) водныя (крыніцы і ручаі), 3) геалягічныя (асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя матэрыялы). Помнікі прыроды могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 8-м артыкулам Закону Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці». Паводле 9-га артыкула, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна помнікаў прыроды мясцовай значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў (ААПТ) мясцовай значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абгрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» помнікаў прыроды[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 605 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці і 326 — рэспубліканскай. Сярод заказьнікаў мясцовай значнасьці налічваўся 271 батанічны (45%), 256 геалягічных (42%) і 78 водных (13%). У Берасьцейскай вобласьці знаходзілася 67 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці, у Віцебскай — 167, у Гарадзенскай — 131, у Гомельскай — 51, у Магілёўскай — 76 і ў Менскай — 113[2].
Remove ads
Падставы абвяшчэньня
Паводле 16-га артыкула Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», «агульнай падставай пры выбары прыродных земляў для абвяшчэньня іх помнікам прыроды ёсьць наяўнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў»: «дзялянкі лесу з каштоўнымі драўнянымі пародамі, старадаўнія паркі, асобныя векавыя або рэдкіх пародаў дрэвы і іх скапленьні, дзялянкі зь некранутай або асабліва каштоўнай расьліннасьцю»; «крыніцы, ручаі»; «асобныя рэдкія віды рэльефа, разьмешчаныя ў прыродным асяродзьдзі мінэралягічныя і палеанталягічныя» матэрыялы». «Прыродная тэрыторыя можа быць выбраная для абвяшчэньня яе помнікам прыроды ў выпадку, калі яна адпавядае агульнай падставе і ёсьць непаўторнай або рэдкай: 1) для помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці — на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; 2) для помнікаў мясцовай значнасьці — на тэрыторыі вобласьці»[1].
Remove ads
Забароны
Згодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах помніка прыроды забараняюцца:
- «выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне, зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слоб глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
- узьвядзеньне аб'ектаў будаўніцтва;
- правядзеньне высечак галоўнага карыстаньня;
- разьмяшчэньне намётаў і намётавых мястэчак, падарожніцкіх стаянак, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку;
- правядзеньне масавых мерапрыемстваў пры адсутнасьці добраўпарадкаваньня тэрыторыі;
- распальваньне вогнішчаў;
- выпас і прагон жывёлы»[1].
Таксама ў межах батанічнага помніка прыроды забараняліся: 1) «раскарчоўваньне пнёў; 2) стварэньне лясных культураў з выкарыстаньнем уведзеных пародаў дрэваў і хмызьнякоў; 3) правядзеньне высечак лесу і выдаленьне прадметаў расьліннага сьвету». У межах геалягічнага помніка прыроды забараняліся: 1) парушэньне «прыроднага стану грунту; 2) правяденьне выбуховых і іншых відаў працы, што могуць парушыць цэласнасьць каштоўных прыродных спалучэньняў і мясьцінаў; 3) выдаленьне, перамяшчэньне і афарбоўваньне (у тым ліку нанясеньне надпісаў), пашкоджаньне (расколваньне, нанясеньне выбоінаў, драпінаў) валуноў». У межах воднага помніка забаранялі: 1) «забор выхадаў крынічных водаў; 2) штучнае зьмяненьне рэчышча, разбурэньне берагоў і поплава вадацёкаў»; 3) «забруджваньне, засьмечаньне і спусташэньне водных мясьцінаў і зьмяненьне хімічнага складу водаў»[1].
Паводле 24-га артыкула Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:
- «выведку і распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў;
- скід сьцёкавых водаў у навакольнае асяродзьдзе;
- мыйку мэханічных транспартных сродкаў;
- выкананьне гідратэхнічнай мэліярацыі» і зьмяненьне воднага ладу;
- "выпальваньне сухой расьліннасьці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў;
- «спальваньне пасечаных рэшткаў пры правядзеньні высечак лесу»;
- «увядзеньне дзікіх жывёлаў і расьлінаў;
- узьвядзеньне прамысловых, камунальных і складзкіх збудаваньняў, аўтамабільных заправачных станцыяў, станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня і мыйняў для аўтатранспарту, жывёлагадоўчых стайняў і жылой забудовы, разьмяшчэньне летнікаў для жывёлы, стварэньне новых садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
- разьмяшчэньне асобных намётаў, намётавых мястэчак, стаянак падарожнікаў, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку, стаянак мэханічных транспартных сродкаў, распальваньне вогнішчаў»;
- «правядзеньне суцэльных высечак галоўнага карыстаньня;
- складаваньне і прымяненьне лётным чынам хімічных сродкаў аховы расьлінаў, рэгулятараў іх росту і ўгнаеньняў;
- выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне і зьнішчэньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва і ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слою глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
- выкарыстаньне юрыдычнымі і фізычнымі асобамі водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згараньня звыш 15 конскіх сілаў;
- рух і стаянка мэханічных транспартных сродкаў і самаходных машынаў па-за дарогамі агульнага карыстаньня і адмыслова абсталяванымі месцамі;
- узворваньне земляў у прыбярэжных палосах;
- правядзеньне навуковых досьледаў з прыроднымі мясьцінамі, што могуць прывесьці да шкоднага ўзьдзеяньня»[1].
Remove ads
Нумар
У 37-м артыкуле Закону Беларусі «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што помніку прыроды прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.4.Б.В, дзе:
- АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
- 4 — лічбавы код помніка прыроды, як віда ААПТ;
- Б — лічбавы код значнасьці (2 — мясцовая, 1 — рэспубліканская);
- В — лічбавы код Менску (7) або вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская і 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].
Рэспубліканскія
На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзілася 326 помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці. Зь іх 29 было ў Берасьцейскай вобласьці, 86 — у Віцебскай, 94 — у Гарадзенскай, 13 — у Гомельскай, 15 — у Магілёўскай і 89 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх помнікаў прыроды: 211 геалягічных (64,7%), 84 батанічныя (25,8%), 29 водных (8,9%) і 2 біялягічныя (0,6%). Найбольшым быў Лесапарк Альба плошчай звыш 4 км² у Нясьвіжы (Менская вобласьць). Найстарэйшым дзейным былі Добрускія выспавыя ельнікі, абвешчаныя помнікам прыроды ў сьнежні 1963 году ў Гомельскай вобласьці[3].
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Гомельская вобласьць
Магілёўская вобласьць
Менская вобласьць
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads