Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адміністрацыйна Расея падзяляецца на 21 рэспубліку, 9 краёў, 46 вобласьцяў, 2 месты фэдэральнага значэньня, 1 аўтаномную вобласьць, 4 аўтаномныя акругі.

У адрозьненьне ад РСФСР, падзел Расейскай Фэдэрацыі (станам на 2007 год) некалькі адрозьніваецца:

  • усе аўтаномныя савецкія сацыялістычныя рэспублікі (АССР) ды аўтаномныя вобласьці (акрамя Габрэйскай) сталі рэспублікамі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі
  • Чачэна-Інгуская АССР падзялілася на 2 рэспублікі: Чачэнію ды Інгушэтыю
  • вылучана 2 месты фэдэральнага значэньня (Масква ды Санкт-Пецярбург)
  • былі перайменаваныя вобласьці: Горкаўская ў Ніжагародзкую, Калінінская ў Цьвярскую ды Куйбышаўская ў Самарскую
  • Чукоцкая аўтаномная акруга выйла са складу Магаданскай вобласьці, Габрэйская аўтаномная вобласьць выйшла са складу Хабараўскага краю
  • Сакольскі раён Іванаўскай вобласьці (2100 км²) перайшоў у склад Ніжагародзкай вобласьці
  • Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга ды Пермская вобласьць аб’ядналіся, утварыўшы Пермскі край (2005)
  • Эвэнкійская й Таймырская аўтаномныя акругі ўвайшлі ў Краснаярскі край (2007)
  • Карацкая аўтаномная акруга ды Камчацкая вобласьць аб’ядналіся, утварыўшы Камчацкі край (2007)
  • Вусьць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга далучылася да Іркуцкай вобласьці (2008)
  • Агінская Бурацкая аўтаномная акруга ды Чытынская вобласьць аб’ядналіся, утварыўшы Забайкальскі край (2008)
Remove ads

Раянаваньне Расейскай Фэдэрацыі

Суб’екты фэдэрацыі групуюцца ў:

  • 7 фэдэральных акругаў;
  • 12 эканамічных раёнаў.

Тыпы суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі

21 рэспубліка
46 абласьцей
9 краёў
1 аўтаномная вобласьць
4 аўтаномныя акругі
2 месты фэдэральнага значэньня

Thumb

Асаблівасьці канстытуцыйна-прававога статусу суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі

У дужках пазначаны артыкулы Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі, якія зьмяшчаюць адпаведныя палажэньні.

Рэспублікі
  • Ахарактарызаваны ў Канстытуцыі Расеі як «дзяржавы» (артыкул 5 п. 2);
  • Маюць сваю канстытуцыю (артыкул 5 п. 2);
  • Ня могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Ня могуць улучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Маюць права ўсталёўваць свае дзяржаўныя мовы (артыкул 68 п. 2);
Краі ды вобласьці
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Ня могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Могуць улучаць аўтаномныя акругі (артыкул 66 п. 4);
Месты Фэдэральнага значэньня
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Ня могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Ня могуць улучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
Аўтаномная вобласьць
  • Мае свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Уваходзіць у склад Расейскай Фэдэрацыі ў адзінкавым ліку (артыкул 5 п. 1);
  • Можа быць прыняты фэдэральны закон пра аўтаномную вобласьць (артыкул 66 п. 3);
  • Ня можа ўваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
  • Ня можа ўлучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);
Аўтаномныя акругі
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п. 2);
  • Можа быць прыняты фэдэральны закон пра аўтаномную акругу (артыкул 66 п. 3);
  • Могуць уваходзіць у склад краю, вобласьці (артыкул 66 п. 4);
  • Ня могуць улучаць іншыя суб’екты Расейскай Фэдэрацыі (артыкул 66 п. 4);

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі на 2008 год

У сьпісе суб’екты ідуць у тым жа парадку, што і ў артыкуле 65-м Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі: рэспублікі, краі, вобласьці, месты фэдэральнага падпарадкаваньня, аўтаномныя вобласьці, аўтаномныя акругі, дадатковыя. Унутры гэтых падразьдзелаў суб’екты ўпарадкаваныя паводле альфабэту.

Больш інфармацыі №, Суб’ект фэдэрацыі ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads