прыродаахоўныя землі Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня і аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Зака́зьнікі Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня й аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў.
Паводле 4-га артыкулу Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», заказьнікі могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 7-м артыкулам Закону Савету міністраў Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці». Паводле 9-га артыкулу, мясцовыя выканаўчыя й распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна заказьнікаў мясцовае значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовае значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абґрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» заказьнікаў[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзіліся 281 заказьнік мясцовае значнасьці й 99 — рэспубліканскае. Сярод іх вылучалі 5 відаў: біялягічны, водна-балотны, водны, геалягічны й краявідны. Сярод заказьнікаў мясцовае значнасьці налічвалася 126 водных (45%), 76 біялягічных (27%), 39 водна-балотных (14%), 29 краявідных (10%) і 11 геалягічных (4%). У Берасьцейскай вобласьці было 30 заказьнікаў мясцовае значнасьці, у Віцебскай — 63, у Гарадзенскай — 28, у Гомельскай — 43, у Магілёўскай — 66 і ў Менскай — 51[2].
Першы вядомы ў гісторыі заказьнік на беларускіх землях — Белавеская пушча, створаны ў 1541 годзе дзеля аховы зуброў[3] (з 1640 году ў ім забаранялася высечка лесу)[4].
Паводле 16-га артыкулу Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», існавала 7 агульных падставаў пры выбары земляў для абвяшчэньня заказьнікамі:
Таксама налічвалася 4 адмысловыя падставы пры выбары земляў пад заказьнікі:
Згодна з Законам прыродныя землі могуць абраць для абвяшчэньня заказьнікам мясцовае значнасьці, калі тая адпавядае «прынамсі 2-м агульным і 2-м адмысловым падставам». Заказьнікам рэспубліканскае значнасьці маглі абвясьціць пры адпаведнасьці «прынамсі 3-м агульным і 3-м адмысловым падставам»[1].
Згодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах заказьніка забараняюцца:
Паводле 24-га артыкулу Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:
У 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што заказьніку прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.3.Б.В, дзе:
На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі былі 99 заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці. Зь іх 18 месьцілася ў Берасьцейскай вобласьці, 25 — у Віцебскай, 15 — у Гарадзенскай, 12 — у Гомельскай, 5 — у Магілёўскай і 24 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх заказьнікаў: 37 біялягічных, 36 краявідных, 17 водных і 9 водна-балотных. Найбольшым быў заказьнік «Сярэдняя Прыпяць» плошчай звыш 930 км², які месьціўся ў 3-х раёнах Берасьцейскае вобласьці й Жыткавіцкім раёне Гомельскае. Найстарэйшым дзейным быў Казьянскі заказьнік, заснаваны ў сакавіку 1960 году ў Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскае вобласьці[2]. На канец 2017 году рэспубліканскія заказьнікі займалі звыш 9508 км² (950 896,33 га) земляў Беларусі, што складала звыш 4,5 % плошчы краіны[5].
Назва | Від | Раён | Плошча, га | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Стронга | краявідны | Баранавіцкі | 12 015 | 1998 г., 26 кастрычніка | |
Буслаўка | біялягічны | Бярозаўскі, Пружанскі | 7936 | 1997 г., 12 жніўня | |
Спораўскі | біялягічны | Бярозаўскі, Дарагічынскі, Івацэвіцкі, Янаўскі | 19 384 | 1991 г., 15 жніўня | |
Прыбускае Палесьсе | краявідны | Берасьцейскі | 17 231 | 2003 г., 30 траўня | |
Ялоўскі | біялягічны | Ганцавіцкі | 959 | 1979 г.,
16 жніўня |
|
Борскі | біялягічны | Ганцавіцкі, Лунінецкі | 2818 | 1979 г., 16 жніўня | |
Падвялікі мох | водны | Ганцавіцкі | 10 647 | 2005 г., 13 сьнежня | |
Выганашчанскае | краявідны | Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі | 54 611 | 1968 г., 18 лістапада | |
Званец | краявідны | Дарагічынскі, Кобрынскі | 16 227 | 1996 г., 11 красавіка | |
Радастаўскі | краявідны | Дарагічынскі | 6685 | 1978 г., 22 жніўня | |
Лунінскі | біялягічны | Лунінецкі | 9283 | 1997 г., 27 лютага | |
Сярэдняя Прыпяць | краявідны | Лунінецкі, Пінскі, Столінскі; Жыткавіцкі Гомельскае вобласьці | 93 062 | 1999 г., 19 ліпеня | |
Лукава | біялягічны | Маларыцкі | 1594 | 1968 г., 8 верасьня | |
Тырвовічы | біялягічны | Пінскі | 1443 | 1984 г., 26 верасьня | |
Прастыр | краявідны | Пінскі, Столінскі | 9545 | 1994 г., 28 лютага | |
Ружанская пушча | біялягічны | Пружанскі | 2812 | 1986 г., 21 лютага | |
Марочна | водна-балотны | Столінскі | 6444 | 2008 г., 26 траўня | |
Альманскія балоты | краявідны | Столінскі | 94 219 | 1998 г., 12 лістапада |
Назва | Від | Раён | Плошча, га | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Рычы | водны | Браслаўскі | 1391 | 1979 г., 16 жніўня | |
Чырвоны Бор | краявідны | Дрысенскі, Расонскі | 35 023 | 1997 г., 29 ліпеня | |
Асьвейскі | краявідны | Дрысенскі | 30 568 | 1977 г., 13 чэрвеня | |
Запольскі | біялягічны | Віцебскі | 794 | 1979 г., 16 жніўня | |
Мошна | біялягічны | Віцебскі | 399 | 1979 г., 16 жніўня | |
Чысьцік | біялягічны | Віцебскі | 300 | 1979 г., 16 жніўня | |
Белае | водны | Глыбоцкі, Ушацкі | 483 | 1979 г., 16 жніўня | |
Доўгае | водны | Глыбоцкі | 645 | 1979 г., 16 жніўня | |
Сэрвач | водны | Глыбоцкі, Докшыцкі | 9150 | 1997 г., 29 ліпеня | |
Карыценскі мох | водны | Гарадоцкі | 1389 | 1981 г., 1 красавіка | |
Верхневялейскі | водны | Докшыцкі | 815 | 1996 г., 21 сакавіка | |
Бабінавіцкі | краявідны | Лёзьненскі | 11 515 | 1998 г., 17 верасьня | |
Жада | водна-балотны | Мёрскі, Шаркоўшчынскі | 7118 | 2015 г., 26 жніўня | |
Балота Мох | водны | Мёрскі | 4602 | 1981 г., 1 красавіка | |
Ельня | краявідны | Мёрскі, Шаркоўшчынскі | 25 301 | 1968 г., 18 лістапада | |
Лонна | біялягічны | Полацкі | 443 | 1979 г., 16 жніўня | |
Дражбітка-Сьвіна | водна-балотны | Полацкі | 6727 | 2015 г., 4 лютага | |
Глыбокае-Вялікае Астравіта | водны | Полацкі | 1353 | 1979 г., 16 жніўня | |
Казьянскі | краявідны | Полацкі, Шумілінскі | 26 060 | 1960 г., 10 сакавіка | |
Швакшты | водны | Пастаўскі | 5517 | 1996 г., 25 верасьня | |
Сіньша | краявідны | Расонскі | 12 877 | 1996 г., 21 сакавіка | |
Крывое | водны | Ушацкі | 1064 | 1979 г., 16 жніўня | |
Янка | водна-балотны | Шаркоўшчынскі | 5848 | 2015 г., 4 лютага | |
Сосна | водны | Шумілінскі | 168 | 1979 г., 16 жніўня | |
Споры | водны | Шумілінскі | 1171 | 2015 г., 8 кастрычніка |
Назва | Від | Раён | Плошча, га | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Замкавы лес | біялягічны | Ваўкавыскі, Зэльвенскі | 3660 | 2007 г., 27 сьнежня | |
Гарадзенская пушча | краявідны | Гарадзенскі | 20 516 | 1997 г., 12 жніўня | |
Азёры | краявідны | Гарадзенскі, Шчучынскі | 23 364 | 1990 г., 5 сакавіка | |
Ліпічанская пушча | краявідны | Зьдзецельскі, Мастоўскі, Шчучынскі | 15 153 | 2002 г., 8 кастрычніка | |
Медухава | біялягічны | Зэльвенскі | 1375 | 1996 г,
11 красавіка |
|
Налібоцкі | краявідны | Іўеўскі, Наваградзкі; Валожынскі, Стаўпецкі Менскае вобласьці | 86 892 | 2005 г., 27 траўня | |
Міранка | водны | Карэліцкі | 3549 | 1996 г., 25 верасьня | |
Сьвіцязянскі | краявідны | Карэліцкі, Наваградзкі | 1194 | 1970 г., 18 чэрвеня | |
Дакудаўскі | біялягічны | Лідзкі | 630 | 1990 г., 5 сакавіка | |
Наваградзкі | краявідны | Наваградзкі | 1827 | 1994 г., 28 кастрычніка | |
Белы Мох | водна-балотны | Астравецкі | 888 | 2015 г., 21 кастрычніка | |
Сарачанскія азёры | краявідны | Астравецкі | 14 739 | 2008 г., 25 траўня | |
Слонімскі | біялягічны | Слонімскі | 4813 | 1978 г., 22 жніўня | |
Дубатоўскае | біялягічны | Смаргонскі | 840 | 1978 г., 22 жніўня | |
Котра | краявідны | Шчучынскі | 10 463 | 2003 г., 19 верасьня |
Назва | Від | Раён | Плошча, га | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Буда-Кашалёўскі | біялягічны | Буда-Кашалёўскі | 6721 | 1998 г., 13 красавіка | |
Поплаў ракі Сож | водна-балотны | Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі | 8564 | 2015 г., 4 лютага | |
Стары Жадзен | водна-балотны | Жыткавіцкі, Лельчыцкі | 17 048 | 2015 г., 4 лютага | |
Выдрыца | краявідны | Жлобінскі, Шацілавіцкі | 17 560 | 1999 г., 14 кастрычніка | |
Смычок | краявідны | Жлобінскі, Рэчыцкі | 2635 | 2000 г.,
27 верасьня |
|
Стрэльскі | краявідны | Каленкавіцкі, Мазырскі | 12 161 | 1999 г., 23 лютага | |
Букчанскі | біялягічны | Лельчыцкі | 4990 | 1979 г., 16 жніўня | |
Дняпроўска-Сожаўскі | біялягічны | Лоеўскі | 14 556 | 1999 г., 5 жніўня | |
Мазырскія яры | краявідны | Мазырскі | 1020 | 1986 г., 21 лютага | |
Бабінец | біялягічны | Рудабельскі | 831 | 1979 г., 16 жніўня | |
Рудабельскі | біялягічны | Рудабельскі | 4070 | 2003 г., 27 чэрвеня | |
Чыркавіцкі | біялягічны | Шацілавіцкі | 462 | 1979 г., 16 жніўня |
Назва | Від | Раён | Плошча, га | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Заазер’е | водны | Бялыніцкі | 4172 | 1968 г., 18 лістапада | |
Астравы Дулебы | водны | Бялыніцкі, Клічаўскі | 26 600 | 1998 г., 12 лістапада | |
Старыца | краявідны | Быхаўскі | 2033 | 1997 г., 27 лютага | |
Сьвіслацка-Бярэзінскі | краявідны | Асіпавіцкі, Качэрыцкі, Клічаўскі | 17 480 | 2015 г., 4 лютага | |
Прапойскі | водна-балотны | Прапойскi | 14 779 | 2017 г., 4 лiстапада |
Назва | Від | Раён | Плошча, га | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Чарневіцкі | краявідны | Барысаўскі, Бярэзінскі, Крупскі | 10 180 | 2005 г., 24 студзеня | |
Чэрнеўскі | біялягічны | Барысаўскі | 1026 | 1979 г., 16 жніўня | |
Барысаўскі | краявідны | Барысаўскі, Смалявіцкі | 2731 | 2015 г., 4 лютага | |
Дзянісавіцкі | біялягічны | Крупскі | 3059 | 1979 г., 16 жніўня | |
Сялява | краявідны | Крупскі | 19 364 | 1993 г.,
25 лютага |
|
Белая Русь | краявідны | Лагойскі | 4460 | 2015 г., 4 лютага | |
Купалаўскі | краявідны | Лагойскі, Менскі | 3834 | 2000 г., 6 красавіка | |
Глебкаўка | біялягічны | Менскі | 964 | 2001 г., 29 сьнежня | |
Лебядзіны | біялягічны | Менскі | 44 | 2015 г., 28 красавіка | |
Падсады | біялягічны | Менскі | 1079 | 1999 г., 31 сакавіка | |
Прылуцкі | біялягічны | Менскі | 523 | 1977 г., 20 студзеня | |
Сьціклева | біялягічны | Менскі | 428 | 2001 г., 29 сьнежня | |
Юхнаўскі | біялягічны | Менскі | 221 | 2001 г., 13 жніўня | |
Прылепскі | краявідны | Менскі | 3242 | 2000 г., 20 сьнежня | |
Траскоўшчына | краявідны | Менскі | 745 | 2001 г., 5 сакавіка | |
Копыш | біялягічны | Пухавіцкі | 1222 | 1979 г., 16 жніўня | |
Мацеевіцкі | біялягічны | Пухавіцкі | 1802 | 1979 г., 16 жніўня | |
Амговіцкі | біялягічны | Пухавіцкі, Старадароскі | 2557 | 2009 г., 24 сьнежня | |
Амяльнянскі | біялягічны | Пухавіцкі | 2012 | 1979 г., 16 жніўня | |
Вароніцкі востраў | водна-балотны | Пухавіцкі | 828 | 2015 г., 4 лютага | |
Валмянскі | біялягічны | Смалявіцкі | 615 | 1996 г., 21 сакавіка | |
Гайна-Бродня | водны | Смалявіцкі | 1196 | 2015 г., 4 лютага | |
Фаліцкі Мох | біялягічны | Старадароскі | 3176 | 1979 г., 16 жніўня |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.