Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́белеўская прэ́мія па хі́міі (шведск.: Nobelpriset i kemi) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне хіміі, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія выбіраюцца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук[2]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901 годзе стаў Якаб Хендрык вант Гоф з Нідэрландаў. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[3]. У 1901 годзе вант Гоф атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[4].
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

Па меншай меры 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскую прэмію за ўклад у галіне арганічнай хіміі — больш, чым у любой іншай з абласцей хіміі[5]. Двум пераможцам Нобелеўскай прэміі па хіміі, немцам Рыхарду Куну (1938) і Адольфу Бутэнанту (1939), урад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней яны атрымалі медалі і дыпломы, але не грошы. Фрэдэрык Сенгер з’яўляецца адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, які атрымаў прыз двойчы ў адной галіне ў 1958 і 1980 гадах. Другім з’яўляецца Джон Бардзін, які атрымліваў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1956 і 1972 гадах. Яшчэ двое вучоных станавіліся Нобелеўскімі лаўрэатамі і па хіміі, і ў іншай галіне: Марыя Складоўская-Кюры (атрымала Нобелеўскія прэміі па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе) і Лайнус Карл Полінг (атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і прэмію міру ў 1962 годзе)[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія не прысуджалася толькі 8 разоў: у 1916, 1917, 1919, 1924, 1933, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 175 вучоных, з якіх толькі чатыры былі жанчынамі: Марыя Складоўская-Кюры (1911), Ірэн Жаліё-Кюры (1935), Дораці Кроўфут-Ходжкін (1964) і Ада Ёнат (2009)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Жаліё-Кюры ва ўзросце 35 гадоў у 1935 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 2002 года Джон Фен, якому на момант прысуджэння было 85 гадоў[8].
Remove ads
Лаўрэаты
1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • 2021—…
1901—1910
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1901 | Якаб Хендрык вант Гоф (1852—1911) |
«У знак прызнання велізарнай важнасці адкрыцця законаў хімічнай дынамікі і асматычнага ціску ў растворах»[9] | ||
| 1902 | Герман Эміль Фішэр (1852—1919) |
«За эксперыменты па сінтэзе рэчываў з сахарыднымі і пурынавымі групамі»[10] | ||
| 1903 | Свантэ Аўгуст Арэніус (1859—1927) |
«Як факт прызнання асаблівага значэння тэорыі электралітычнай дысацыяцыі для развіцця хіміі»[11] | ||
| 1904 | Уільям Рамзай (1852—1916) |
«У знак прызнання адкрыцця ім у атмасферы розных інертных газаў і вызначэння іх месца ў перыядычнай сістэме»[12] | ||
| 1905 | Іаган Фрыдрых Вільгельм Адольф фон Баер (1835—1917) |
«За заслугі ў развіцці арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці дзякуючы працам па хіміі арганічных фарбавальнікаў і гідраараматычных злучэнняў»[13] | ||
| 1906 | Анры Муасан (1852—1907) |
«За атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы названай яго імем»[14] | ||
| 1907 | Эдуард Бухнер (1860—1917) |
«За праведзеную навукова-даследчую працу ў біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»[15] | ||
| 1908 | Эрнэст Рэзерфорд (1871—1937) |
«За даследаванні ў галіне распаду элементаў у хіміі радыеактыўных рэчываў»[16] | ||
| 1909 | Вільгельм Оствальд (1853—1932) |
«Знак прызнання праведзенай ім работы па вывучэнню каталізу, а таксама за даследаванні асноўных прынцыпаў кіравання хімічнай раўнавагай і скарасцямі рэакцыі»[17] | ||
| 1910 | Ота Валах (1847—1931) |
«У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў»[18] |
Закрыць
1911—1920
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1911 | Марыя Складоўская-Кюры (1867—1934) |
«За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыю і палонію, вылучэнне радыю і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента»[19] | ||
| 1912 | Віктар Грыньяр (1871—1935) |
«За адкрыццё рэактыву Грыньяра, які спрыяў развіццю арганічнай хіміі»[20] | ||
| Поль Сабацье (1854—1941) |
«За метад гідрагенізацыі арганічных злучэнняў у прысутнасці дробнадысперсных металаў, які рэзка стымуляваў развіццё арганічнай хіміі»[21] | |||
| 1913 | Альфрэд Вернер (1866—1919) |
«За працу аб прыродзе сувязей атамаў у малекулах у галіне неарганічнай хіміі»[22] | ||
| 1914 | Тэадор Уільям Рычардс (1868—1928) |
«За дакладнае вызначэнне атамных мас вялікай колькасці хімічных элементаў»[23] | ||
| 1915 | Рыхард Марцін Вільштэтэр (1872—1942) |
«За даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу»[24] | ||
| 1916 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1917 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1918 | Фрыц Габер (1868—1934) |
«За сінтэз аміяку з элементаў-складнікаў»[25] | ||
| 1919 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1920 | Вальтэр Герман Нернст (1864—1941) |
«У знак прызнання яго прац па тэрмадынаміцы»[26] | ||
Закрыць
1921—1930
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1921 | Фрэдэрык Содзі (1877—1956) |
«За ўклад у хімію радыеактыўных рэчываў і за даследаванні паходжання і прыроды ізатопаў»[27] | ||
| 1922 | Фрэнсіс Уільям Астан (1877—1945) |
«За зробленае з дапамогай вынайдзенага ім мас-спектрографа адкрыццё ізатопаў вялікай колькасці нерадыеактыўных элементаў і за фармуляванне правіла цэлых лікаў»[28] | ||
| 1923 | Фрыц Прэгль (1869—1930) |
«За вынаходства метаду макрааналізу арганічных рэчываў»[29] | ||
| 1924 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1925 | Рыхард Адольф Зігмандзі (1865—1929) |
«За выяўленне гетэрагеннай прыроды калоідных раствораў і за распрацаваныя ў сувязі з гэтым метады, якія маюць фундаментальнае значэнне ў сучаснай калоіднай хіміі, паколькі ўсе праявы арганічнага жыцця ў рэшце рэшт звязаны з калоідным асяроддзем пратаплазмы»[30] | ||
| 1926 | Тэадор Сведберг (1884—1941) |
«За працы ў галіне дысперсных сістэм»[31] | ||
| 1927 | Генрых Ота Віланд (1877—1957) |
«За даследаванні жоўцевых кіслот і будовы многіх падобных рэчываў»[32] | ||
| 1928 | Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус (1876—1959) |
«За працы па вывучэнні будовы стэрынаў і іх сувязі з вітаміннай групай»[33] | ||
| 1929 | Артур Гардэн (1865—1940) |
«За даследаванні ферментацыі цукру і ферментаў закісання»[34] | ||
| Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін (1873—1964) |
||||
| 1930 | Ханс Фішэр (1881—1945) |
«За даследаванні будовы геміну і хларафілу, асабліва за сінтэз геміну»[35] | ||
Закрыць
1931—1940
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1931 | Карл Бош (1874—1940) |
«За заслугі па ўкараненні і развіцці метадаў высокага ціску ў хіміі, што з’яўляецца эпахальнай падзеяй у галіне хімічнай тэхналогіі»[36] | ||
| Фрыдрых Бергіус (1884—1949) |
||||
| 1932 | Ірвінг Ленгмюр (1881—1957) |
«За адкрыццё і даследаванні ў галіне хіміі паверхневых з’яў»[37] | ||
| 1933 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1934 | Гаральд Клейтан Юры (1893—1981) |
«За адкрыццё цяжкага вадароду — дэйтэрыю, які выкарыстоўваецца для атрымання цяжкай вады (запавольніка ў ядзерных рэактарах), а таксама як індыкатар біяхімічных рэакцый у жывой тканцы»[38] | ||
| 1935 | Фрэдэрык Жаліё-Кюры (1900—1958) |
«За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў»[39] | ||
| Ірэн Жаліё-Кюры (1897—1956) |
||||
| 1936 | Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай (1884—1966) |
«За ўклад у разуменне малекулярнай структуры ў ходзе даследаванняў дыпольных з’яў і дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў і электронаў у газах»[40] | ||
| 1937 | Уолтэр Норман Хоўарс (1883—1950) |
«За даследаванні вугляводаў і вітаміну C»[41] | ||
| Паўль Карэр (1889—1971) |
"За даследаванне караціноідаў і флавінаў, а таксама за вывучэнне вітамінаў А і B2 "[41] | |||
| 1938 | Рыхард Кун (1900—1967) |
«За яго працу па вывучэнні караціноідаў і вітамінаў»[42] | ||
| 1939 | Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант (1903—1995) |
«За працы па палавых гармонах»[43] | ||
| Леапольд Ружычка (1887—1976) |
«За працы па поліэтылене і вышэйшых тэрпенах»[43] | |||
| 1940 | Прэмія не прысуджалася | |||
Закрыць
1941—1950
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1941 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1942 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1943 | Дзьёрдзь дэ Хевешы (1885—1966) |
«За працу па выкарыстанні ізатопаў як мечаных атамаў пры вывучэнні хімічных працэсаў»[44] | ||
| 1944 | Ота Ган (1879—1968) |
«За адкрыццё расшчаплення цяжкіх ядраў»[45] | ||
| 1945 | Артуры Ілмары Віртанен (1895—1973) |
«За даследаванні і дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі і хіміі пажыўных рэчываў, асабліва за метад кансервацыі кармоў»[46] | ||
| 1946 | Джэймс Бэтчэлер Самнер (1887—1955) |
«За адкрыццё з’явы крышталізацыі ферментаў»[47] | ||
| Джон Хоўард Нортрап (1891—1987) |
«За атрыманне ў чыстым выглядзе вірусных бялкоў»[47] | |||
| Уэндэл Мерэдыт Стэнлі (1904—1971) |
||||
| 1947 | Роберт Робінсан (1886—1975) |
«За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў»[48] | ||
| 1948 | Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус (1902—1971) |
«За даследаванне электрафарэзу і адсарбцыйнага аналізу, асабліва за адкрыццё, звязанае з комплекснай прыродай бялкоў сыроваткі»[49] | ||
| 1949 | Уільям Фрэнсіс Джыёк (1895—1982) |
«За ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе вобласць, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах»[50] | ||
| 1950 | Ота Паўль Герман Дзільс (1876—1954) |
«За адкрыццё і развіццё дыенавага сінтэзу»[51] | ||
| Курт Альдэр (1902—1958) |
||||
Закрыць
1951—1960
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1951 | Эдвін Матысан Мак-Мілан (1907—1991) |
«За адкрыцці ў галіне хіміі трансуранавых элементаў»[52] | ||
| Глен Тэадор Сібарг (1912—1999) |
||||
| 1952 | Арчэр Джон Портэр Марцін (1910—2002) |
«За адкрыццё метаду размеркавальнай храматаграфіі»[53] | ||
| Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг (1914—1994) |
||||
| 1953 | Герман Штаўдынгер (1881—1965) |
«За даследаванні ў галіне хіміі высокамалекулярных рэчываў»[54] | ||
| 1954 | Лайнус Карл Полінг (1901—1994) |
«За даследаванні прыроды хімічнай сувязі і яе прымяненне для вызначэння структуры злучэнняў»[55] | ||
| 1955 | Вінсент дзю Віньё (1901—1978) |
«За працу з біялагічна актыўнымі злучэннямі, і, перш за ўсё, за ўпершыню ажыццёўлены сінтэз поліпептыднага гармону»[56] | ||
| 1956 | Сірыл Норман Хіншэлвуд (1897—1967) |
«За даследаванні ў галіне механізмаў хімічных рэакцый»[57] | ||
| Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў (1896—1986) |
||||
| 1957 | Александэр Рабертус Тод (1907—1997) |
«За працы па нуклеатыдах і нуклеатыдных каэнзімах»[58] | ||
| 1958 | Фрэдэрык Сенгер (1918—2013) |
«За ўстанаўленне структур бялкоў, асабліва інсуліну»[59] | ||
| 1959 | Яраслаў Гейраўскі (1890—1967) |
«За адкрыццё і развіццё паляраграфічных метадаў аналізу»[60] | ||
| 1960 | Уілард Фрэнк Лібі (1908—1980) |
«За ўвядзенне метаду выкарыстання вугляроду-14 для вызначэння ўзросту ў археалогіі, геалогіі, геафізіцы і іншых галінах навукі»[61] |
Закрыць
1961—1970
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1961 | Мелвін Калвін (1911—1997) |
«За даследаванні засваення дыяксіду вугляроду раслінамі»[62] | ||
| 1962 | Макс Фердынанд Перуц (1914—2002) |
«За даследаванні структуры глабулярных бялкоў»[63] | ||
| Джон Коўдэры Кендру (1917—1997) |
||||
| 1963 | Карл Цыглер (1898—1973) |
«За адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў»[64] | ||
| Джуліа Ната (1903—1979) |
||||
| 1964 | Дораці Кроўфут-Ходжкін (1910—1994) |
«За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў»[65] | ||
| 1965 | Роберт Бёрнс Вудвард (1917—1979) |
«За ўклад у даследаванне арганічнага сінтэзу»[66] | ||
| 1966 | Роберт С. Малікен (1896—1986) |
«За фундаментальную працу па хімічных сувязях і электроннай структуры малекул, ажыццёўленую з дапамогай метаду малекулярных арбіталей»[67] | ||
| 1967 | Манфрэд Эйген (1927—2019) |
«За даследаванні экстрэмальна хуткіх хімічных рэакцый, якія стымулююцца парушэннем раўнавагі з дапамогай вельмі кароткіх імпульсаў энергіі»[68] | ||
| Рональд Джордж Рэйфард Норыш (1897—1978) |
«За праведзенае імі даследаванне звышхуткіх хімічных рэакцый з дапамогай зрушэння малекулярнай раўнавагі вельмі кароткім імпульсам»[68] | |||
| Джордж Портэр (1920—2002) |
||||
| 1968 | Ларс Онсагер (1903—1976) |
«За адкрыццё суадносін узаемнасці ў незваротных працэсах, названых яго імем, якія маюць прынцыпова важнае значэнне для тэрмадынамікі незваротных працэсаў»[69] | ||
| 1969 | Дэрэк Х. Р. Бартан (1918—1998) |
«За ўклад у развіццё канфармацыйнай канцэпцыі і яе прымяненне ў хіміі»[70] | ||
| Од Хасель (1897—1981) |
||||
| 1970 | Луіс Ф. Лелуар (1906—1987) |
«За адкрыццё першага цукровага нуклеатыду і даследаванне яго функцый у ператварэнні цукру і ў біясінтэзе складаных вугляводаў»[71] |
Закрыць
1971—1980
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1971 | Герхард Герцберг (1904—1999) |
«За яго ўклад у разуменне электроннай структуры і будовы малекул, асабліва свабодных радыкалаў»[72] | ||
| 1972 | Крысціян Б. Анфінсен (1916—1995) |
«За працу па даследаванні рыбануклеазы, асабліва ўзаемасувязі паміж амінакіслотнай паслядоўнасцю і яе біялагічна актыўнымі каферментамі»[73] | ||
| Станфард Мур (1913—1982) |
«За ўклад у тлумачэнне сувязі паміж хімічнай структурай і каталітычным дзеяннем актыўнага цэнтра малекулы рыбануклеазы»[73] | |||
| Уільям Х. Стайн (1911—1980) |
||||
| 1973 | Эрнст Ота Фішэр (1918—2007) |
«За наватарскую, праведзеную незалежна адзін ад аднаго, працу ў галіне хіміі металаарганічных, так званых сандвічавых, злучэнняў»[74] | ||
| Джэфры Уілкінсан (1921—1996) |
||||
| 1974 | Пол Джэй Флоры (1910—1985) |
«За фундаментальныя дасягненні ў галіне тэорыі і практыкі фізічнай хіміі макрамалекул»[75] | ||
| 1975 | Джон Уоркап Корнфарт (1917—2011) |
«За даследаванні стэрэахіміі рэакцый ферментатыўнага каталізу»[76] | ||
| Уладзімір Прэлаг (1906—1998) |
«За даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый»[76] | |||
| 1976 | Уільям Н. Ліпскамб (1919—2011) |
«За даследаванні структуры боравадародаў (боргідрытаў), якія тлумачаць праблемы хімічных сувязей»[77] | ||
| 1977 | Ілья Прыгожын (1917—2003) |
«За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структур»[78] | ||
| 1978 | Пітэр Д. Мічэл (1920—1992) |
«За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[79] | ||
| 1979 | Герберт Ч. Браўн (1912—2004) |
«За распрацоўку новых метадаў арганічнага сінтэзу складаных бор- і фосфарзмяшчальных злучэнняў»[80] | ||
| Георг Вітыг (1897—1987) |
||||
| 1980 | Пол Берг (1926—2023) |
«За фундаментальныя даследаванні біяхімічных уласцівасцей нуклеінавых кіслот, асабліва рэкамбінантных ДНК»[81] | ||
| Уолтэр Гілберт (нар. 1932) |
«За іх уклад у вызначэнне паслядоўнасці асноў у нуклеінавых кіслотах»[81] | |||
| Фрэдэрык Сенгер (1918—2013) |
Закрыць
1981—1990
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1981 | Кэн’іці Фукуі (1918—1998) |
«За распрацоўку тэорыі праходжання хімічных рэакцый»[82] | ||
| Роалд Хофман (нар. 1937) |
||||
| 1982 | Аарон Клуг (1926—2018) |
«За распрацоўку метаду крышталеграфічнай электроннай мікраскапіі і тлумачэнне структуры біялагічна важных комплексаў нуклеінавая кіслата — бялок»[83] | ||
| 1983 | Генры Таўбэ (1915—2005) |
«За вывучэнне механізмаў рэакцый з пераносам электрону, асабліва комплексаў металаў»[84] | ||
| 1984 | Роберт Брус Мерыфілд (1921—2006) |
«За прапанаваную метадалогію хімічнага сінтэзу на цвёрдых матрыцах»[85] | ||
| 1985 | Херберт А. Хаўптман (1917—2011) |
«За выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур»[86] | ||
![]() |
Джэром Карле (1918—2013) |
|||
| 1986 | Дадлі Р. Хершбах (нар. 1932) |
«За ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў»[87] | ||
| Юань Ц. Лі (нар. 1936) |
||||
| Джон Ч. Полані (нар. 1929) |
||||
| 1987 | Дональд Джэй Крэм (1919—2001) |
«За распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі высокай выбіральнасці»[88] | ||
| Жан-Мары Лен (нар. 1939) |
||||
| Чарлз Джэй Педэрсен (1904—1989) |
||||
| 1988 | Іаган Дайзенхофер (нар. 1943) |
«За ўстанаўленне трохмернай структуры фотасінтэтычнага рэакцыйнага цэнтра»[89] | ||
| Роберт Хубер (нар. 1937) |
||||
| Хартмут Міхель (нар. 1948) |
||||
| 1989 | Сідней Олтмен (1939—2022) |
«За адкрыццё каталітычных уласцівасцей рыбануклеінавых кіслот»[90] | ||
| Томас Чэк (нар. 1947) |
||||
| 1990 | Эліяс Джэймс Коры (нар. 1928) |
«За развіццё тэорыі і метадалогіі арганічнага сінтэзу»[91] |
Закрыць
1991—2000
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 1991 | Рыхард Р. Эрнст (1933—2021) |
«За ўклад у развіццё метадалогіі ядзернай магнітнай рэзананснай спектраскапіі высокага разрознення»[92] | ||
| 1992 | Рудольф А. Маркус (нар. 1923) |
«За ўклад у тэорыю рэакцый пераносу электрону ў хімічных сістэмах»[93] | ||
| 1993 | Кэры Б. Муліс (1944—2019) |
«За вынаходства метаду палімеразнай ланцуговай рэакцыі»[94] | ||
| Майкл Сміт (1932—2000) |
«За фундаментальны ўклад ва ўстанаўленні алігануклеатыдна-базавага, лакальна-арыентаванага мутагенезу і яго развіццё для вывучэння бялкоў»[94] | |||
| 1994 | Джордж А. Ола (1927—2017) |
«За ўклад у хімію карбакатыёнаў»[95] | ||
| 1995 | Паўль Джэй Крутцэн (1933—2021) |
«За працы па атмасфернай хіміі, асабліва ў частцы працэсаў утварэння і раскладання азону»[96] | ||
| Марыа Х. Маліна (1943—2020) |
||||
| Ф. Шэрвуд Роўланд (1927—2012) |
||||
| 1996 | Роберт Кёрл (1933—2022) |
«За адкрыццё Фулерэнаў»[97] | ||
| Харальд У. Крота (1939—2016) |
||||
| Рычард Э. Смелі (1943—2005) |
||||
| 1997 | Пол Д. Боер (1918—2018) |
«За высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату»[98] | ||
| Джон Э. Уокер (нар. 1941) |
||||
| Енс К. Скоу (1918—2018) |
«За адкрыццё першага іон-транспартнага энзіму Na+,K+-АТФазы»[98] | |||
| 1998 | Вальтэр Кон (1923—2016) |
«За развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці»[99] | ||
![]() |
Джон Попл (1925—2004) |
«За распрацоўку вылічальных метадаў квантавай хіміі»[99] | ||
| 1999 | Ахмед Зевейл (1946—2016) |
«За даследаванні пераходных станаў, якія ўзнікаюць у час хімічных рэакцый, з выкарыстаннем фемтасекунднай тэхнікі»[100] | ||
| 2000 | Алан Джэй Хігер (нар. 1936) |
«За адкрыццё праводнасці ў палімерах»[101] | ||
| Алан Г. Мак-Дыярмід (1927—2007) |
||||
| Хідэкі Сіракава (нар. 1936) |
Закрыць
2001—2010
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 2001 | Уільям С. Ноўлс (1917—2012) |
«За даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый»[102] | ||
| Рыёдзі Наёры (нар. 1938) |
||||
| К. Бары Шарплес (нар. 1941) |
||||
| 2002 | Джон Б. Фен (1917—2010) |
«За распрацоўку метадаў ідэнтыфікацыі і аналізу структур біялагічных макрамалекул, і, у прыватнасці, за распрацоўку метадаў мас-спектраметрычнага аналізу біялагічных макрамалекул»[103] | ||
| Каіці Танака (нар. 1959) |
||||
| Курт Вютрых (нар. 1938) |
«За распрацоўку прымянення ЯМР-спектраскапіі для вызначэння трохмернай структуры біялагічных макрамалекул у растворы»[103] | |||
| 2003 | Пітэр Эгр (нар. 1949) |
«За адкрыццё іоннага канала»[104] | ||
| Родэрык Мак-Кінан (нар. 1956) |
«За вывучэнне структуры і механізму іонных каналаў»[104] | |||
| 2004 | Аарон Чэхановер (нар. 1947) |
«За адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку»[105] | ||
| Аўрам Гершко (нар. 1937) |
||||
| Ірвін Роўз (1926—2015) |
||||
| 2005 | Роберт Х. Грабс (1942―2021) |
«За ўклад у развіццё метаду метатэзы ў арганічным сінтэзе»[106] | ||
| Рычард Р. Шрок (нар. 1945) |
||||
| Іў Шавэн (1930—2015) |
||||
| 2006 | Роджэр Д. Корнберг (нар. 1947) |
«За даследаванні механізму капіравання клеткамі генетычнай інфармацыі»[107] | ||
| 2007 | Герхард Эртль (нар. 1936) |
«За даследаванні хімічных працэсаў на паверхнях цвёрдых цел»[108] | ||
| 2008 | Марцін Чалфі (нар. 1947) |
«За адкрыццё і распрацоўку зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP)»[109] | ||
| Асаму Сімамура (1928—2018) |
||||
| Роджэр Ю. Цьсен (1952—2016) |
||||
| 2009 | Венкатраман Рамакрышнан (нар. 1952) |
«За даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[110] | ||
| Томас А. Стэйц (1940—2018) |
||||
| Ада Е. Ёнат (нар. 1939) |
||||
| 2010 | Рычард Ф. Хек (1931—2015) |
«За рэакцыі перакрыжаванага ўзаемадзеяння, якія каталізуюцца паладыем, у арганічным сінтэзе»[111] | ||
| Эйіці Нэгісі (1935—2021) |
||||
| Акіра Судзукі (нар. 1930) |
Закрыць
2011—2020
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 2011 | Дан Шэхтман (нар. 1941) |
«За адкрыццё квазікрышталёў»[112] | ||
| 2012 | Роберт Лефкавіц (нар. 1943) |
«За даследаванні рэцэптараў G-бялкоў»[113] | ||
| Браян Кабылка (нар. 1955) |
||||
| 2013 | Марцін Карплюс (нар. 1930) |
«За развіццё многамасштабных мадэлей комплексных хімічных сістэм»[114] | ||
| Майкл Левіт (нар. 1947) |
||||
| Ары Варшэль (нар. 1940) |
||||
| 2014 | Эрык Бецыг (нар. 1960) |
«За развіццё флуарэсцэнтнай мікраскапіі высокага разрознення»[115] | ||
| Уільям Э. Мёрнер (нар. 1953) |
||||
| Штэфан У. Гель (нар. 1962) |
||||
| 2015 | Томас Ліндаль (нар. 1938) |
«За механістычныя даследаванні па рэпарацыі ДНК»[116] | ||
| Пол Л. Модрыч (нар. 1946) |
||||
| Азіз Санджар (нар. 1946) |
||||
| 2016 | Жан-П’ер Саваж (нар. 1944) |
«За распрацоўку і сінтэз малекулярных машын»[117] | ||
| Фрэйзер Стодарт (нар. 1942) |
||||
| Бернард Ферынга (нар. 1951) |
||||
| 2017 | Жак Дзюбашэ (нар. 1942) |
«За развіццё крыяэлектроннай мікраскапіі высокай разрознасці для вызначэння структуры біямалекул у растворы»[118] | ||
| Ёахім Франк (нар. 1940) |
||||
| Рычард Хендэрсан (нар. 1945) |
||||
| 2018 | Фрэнсіс Арнольд (нар. 1956) |
«За даследаванне эвалюцыі ферментаў»[119] | ||
| Джордж Сміт (нар. 1941) |
«За даследаванні пептыдаў і антыцелаў спосабам фагавага дысплэя»[120] | |||
| Грэг Уінтэр (нар. 1951) |
||||
| 2019 | Джон Гудэнаф (1922—2023) |
«За ўдасканаленне літый-іонных батарэй»[121] | ||
| Стэнлі Уітынгем (нар. 1941) |
||||
| Акіра Ёсіна (нар. 1948) |
||||
| 2020 | Эманюэль Шарпанцье (нар. 1968) |
«За развіццё метаду рэдагавання генома»[122] | ||
| Джэніфер Даўдна (нар. 1964) |
Закрыць
2021—…
Больш інфармацыі Год, Партрэт ...
| Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
|---|---|---|---|---|
| 2021 | Дэвід Мак-Мілан (нар. 1968) |
«За развіццё асіметрычнага арганакаталізу»[123] | ||
| Бенджамін Ліст (нар. 1968) |
||||
| 2022 | К. Бары Шарплес (нар. 1941) |
«За развіццё клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі»[124] | ||
| Мортэн Мельдаль (нар. 1954) |
||||
| Каралін Бертоцы (нар. 1966) |
||||
| 2023 | Муні Бавендзі (нар. 1961) |
За адкрыццё і сінтэз квантавых кропак[125] | ||
| Луіс Брус (нар. 1943) |
||||
| Аляксей Іванавіч Якімаў (нар. 1945) |
||||
| 2024 | Дэвід Бейкер (нар. 1962) |
За камп’ютарны дызайн бялкоў[126] | ||
| Дэміс Хасабіс (нар. 1976) |
За прадказанне структуры бялкоў[126] | |||
| Джон Джампер (нар. 1985) |
||||
| 2025 | Сусуму Кітагава (нар. 1951) |
За распрацоўку металаарганічных каркасаў[en][127] | ||
| Рычард Робсан (нар. 1937) |
||||
| Амар Ягі (нар. 1965) |
||||
Закрыць
Remove ads
Заўвагі
- Форма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.
- Прыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.
- Цытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб’ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
Remove ads


