Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Мінску. Рыхтуе спецыялістаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.

Remove ads
Гісторыя
У 1945 годзе па распараджэнні Савета народных камісараў СССР № 9971-р ад 29 чэрвеня 1945 г. Саўнаркаму Беларускай ССР і Камітэту па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР дазволена арганізаваць у 1945 годзе ў г. Мінску тэатральны інстытут з кантынгентам прыёму на першы курс 90 навучэнцаў. Пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР № 1217 ад 20 жніўня 1945 г. быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. 12 лістапада 1945 года 27 студэнтаў акцёрскага аддзялення прыступілі да заняткаў у памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск акцёраў драматычнага тэатра.
У 1953 годзе Пастановай Бюро ЦК КП(б)Б № 155 ад 28 красавіка 1952 года Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 з 1 верасня 1953 адкрываецца мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе). Былі створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры. У 1956 годзе на мастацкім факультэце адкрыта спецыяльнасць «Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1962 годзе), у гэтым жа годзе створана кафедра рэжысуры.
У 1957 годзе арганізавана кафедра акадэмічнага малюнка, а таксама ў выніку рэарганізацыі кафедры выяўленчага мастацтва заснавана кафедра жывапісу.
У 1958 годзе набраны першы курс студэнтаў спецыяльнасці «Рэжысура драматычнага мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе). У 1959 годзе загадам Міністра культуры БССР № 261 ад 17.07.1959 «Аб адкрыцці рэжысёрскага факультэта пры БДТМІ і арганізацыі кафедры рэжысуры ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР № 855-р ад 8 ліпеня 1959 быў адкрыты рэжысёрскі факультэт, а таксама вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасцях «Жывапіс», «Скульптура», «Графіка», «Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва».
У 1961 годзе на вячэрняе аддзяленне мастацкага факультэта набраны першы курс на новыя спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».
У 1962 годзе адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасцях «Тэатразнаўства», «Тэорыя і гісторыя замежных мастацтваў». Адкрыта аспірантура. Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падзелена на кафедру манументальна-дэкаратыўнага роспісу і кафедру керамікі.
У 1964 годзе на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацкага факультэта пачата дзённае навучанне па спецыялізацыях «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».
У 1965 годзе была адкрыта спецыялізацыя «Мастацкае канструяванне» пры кафедры інтэр’ера і абсталявання.
У 1967 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў (дызайнераў) для прамысловасці. На тэатральным факультэце адкрыта спецыялізацыя «Рэжысура народнага тэатра» з вочнай і завочнай формамі навучання. Адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні мэблі. Адкрыта кафедра прамысловага мастацтва.
У 1968 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Кіраўнік самадзейнага тэатральнага калектыву», адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні інтэр’ера.
У 1970 годзе першы набор студэнтаў на аддзяленне мастацкай апрацоўкі металу кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1971 годзе па загадзе Мінвну БССР № 528 ад 14 снежня 1970 г. з 1 студзеня 1971 гады ў БДТМІ адкрываецца тэатральны факультэт «у мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў па тэатразнаўству, рэжысёрскаму і акцёрскаму майстэрству і культурна-асветніцкай працы, а таксама паляпшэння навучальнага працэсу па гэтых спецыяльнасцях». Пачалася падрыхтоўка замежных студэнтаў.
У 1974 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Рэжысура тэлебачання».
У 1975 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек». Створана кафедра манументальна-дэкаратыўнага роспісу, пазней пераназваная ў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1976 годзе па загадзе Мінвну БССР № 275 ад 22 мая 1976 г. з 1 верасня 1976 г мастацкі факультэт падзелены на мастацкі факультэт і мастацка-прамысловы факультэт.
У 1977 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў па спецыяльнасцях «Прамысловая графіка і ўпакоўка», «Праектаванне выставак і рэкламы» на кафедры праектавання выставак і рэкламы.
У 1980 годзе адкрыты вучэбны тэатр.
У 1985 годзе быў адкрыты музей.
У 1987 годзе быў набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек» (завочная форма навучання). Кафедра прамысловага мастацтва перайменаваная ў кафедру дызайну.
У 1988 годзе пры кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва створана спецыяльнасць «Праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці». Кафедра праектавання выставак і рэкламы перайменаваная ў кафедру выяўленчых сродкаў агітацыі і рэкламы.
У 1989 годзе на рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мастацкага фільма», «Рэжысура дакументальнага фільма» (вочная форма навучання), на акцёрскае аддзяленне — «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (завочная форма навучання).
У 1991 годзе Беларускі дзяржаўны тэатралььна-мастацкі інстытут пераўтвораны ў Беларускую акадэмію мастацтваў.[1]
У 1992 годзе набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мультыплікацыйнага фільма», «Кінааператарства», «Тэлеаператарства» (завочная форма навучання), «Выяўленчае рашэнне фільма», «Мастацтвазнаўства» (вочная форма навучання).
У 1993 годзе адкрыта асістэнтура-стажыроўка. Створана кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва. Набраны першы курс па спецыялізацыях «Гісторыя і тэорыя тэатра», «Тэлеаператарства» (вочная форма навучання), «Гукарэжысура» (завочная форма навучання).
У 1994 годзе кафедра майстэрства акцёра і кафедра рэжысуры рэарганізаваны ў адну кафедру майстэрства акцёры і рэжысуры. Створана кафедра кінатэлемастацтва. Мастацка-прамысловы факультэт перайменаваны ў факультэт дызайну. Набраны першы курс па спецыялізацыі «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс» (кваліфікацыя «Мастак тэатра лялек»).
У 1996 годзе на тэатральны факультэт набраны першы курс па спецыялізацыях «Акцёрскае майстэрства музычнага тэатра», «Рэжысура музычнага тэатра».
У 1997 годзе створаны аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.
У 1998 годзе факультэт дызайну перайменаваны ў факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У 1999 годзе кафедра майстэрства акцёра і рэжысуры рэарганізавана ў кафедру майстэрства акцёра, кафедру рэжысуры, кафедру сцэнічнай мовы і вакалу.
У 2000 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры.
У 2001 годзе ў Акадэміі створаны Савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Дызайн і тэхнічная эстэтыка». Адкрыты падрыхтоўчыя курсы для тых, хто паступае ў БДАМ. Беларуская акадэмія мастацтваў перайменаваная ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
У 2002 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана навукова-творчая лабараторыя па камп’ютарным дызайнерскім праектаванні. Першы набор на спецыялізацыю «Тэлерэклама». Створана кафедра фізвыхавання.
У 2003 годзе створана кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. Кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва рэарганізавана ў кафедру касцюма і тэкстылю. Кафедра праектавання выставак і рэкламы рэарганізавана ў кафедру графічнага дызайну. Адбыліся першыя наборы на напрамкі спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)» і «Рэжысура тэатра (эстрада)».
У 2004 годзе створана вучэбная кінавідэастудыя кафедры кінатэлемастацтва. Адкрыта дактарантура. Адкрыта магістратура па спецыяльнасцях «Мастацтвазнаўства», «Дызайн». Першы набор на спецыялізацыю «Фатаграфіка».
У 2005 годзе адкрыты факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адбыліся першыя наборы на спецыялізацыі «Экспазіцыйны дызайн», «Кінатэлезнаўства». Вучэбны тэатр атрымаў статус Тэатра-студыі імя Е. Міровіча. У 2007 годзе кафедра дызайну перайменаваная ў кафедру прамысловага дызайну. Адкрыта галерэя «Акадэмія». У 2008 годзе кафедра кінатэлемастацтва рэарганізавана ў кафедру рэжысуры кіно і тэлебачання і кафедру кінатэлеаператарства. Першы набор на спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)». Створаны аддзел міжнародных сувязяў.
У 2010 годзе створаны факультэт экранных мастацтваў, навукова-даследчы аддзел, кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі мастацтваў. Першы набор на спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства (кінатэлевытворчасць)». У 2011 годзе на факультэце экранных мастацтваў арганізавана кафедра гукарэжысуры[2].
2020—2021 гады
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3].
БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэнні студэнтаў акадэміі[4]. Кіраўніцтва факультэта дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканата. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэнні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан[5]. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў[6].
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[7][8].
21 чэрвеня 2021 года рэктар Міхаіл Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[9]. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[10].
Remove ads
Будынак


Будынак акадэміі — твор савецкай архітэктуры з элементамі класіцызму. Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак (5-ы паверх надбудаваны ў 1977 годзе) на перакрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці[11] пабудаваны па праекце архітэктара Я. Шапіры[12] як навучальны корпус Мінскага фінансавага тэхнікума. Бакавыя крылы, што разыходзяцца па ўзаемаперпендыкулярных вуліцах, у месцы свайго перасячэння аб’яднаны магутным вуглавым рызалітам. Галоўны ўваход вылучаны буйным на ўзроўні 2—4-га паверхаў чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным масіўным антаблементам. Сцены 1-га паверха раскрапаваны пад руст, у абліцоўцы цокаля выкарыстаны мармур. Аконныя праёмы аформлены простым абрамленнем, якое кантрастна вылучаецца на тэракотавым фоне сцен[11].
Планіровачнае ядро будынка — вестыбюльная група, якая складаецца з авальнага фае і параднай трохмаршавай лесвіцы. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый і службовых памяшканняў. У тарцах дадатковыя лесвічныя клеткі. 3 боку двара да будынка прымыкае крыло канцэртнай і спартыўнай залаў[11].
Remove ads
Кіраўніцтва
- Міхаіл Гурскі — першы дырэктар інстытута (1945—1946)
 - Іосіф Прыс — дырэктар інстытута (1946—1957)
 - Аляксандр Бутакоў — выконваючы абавязкі дырэктара інстытута (1957—1958)
 - Віталь Цвірка — дырэктар інстытута (1958—1960)
 - Павел Масленікаў — рэктар інстытута (1960—1964)
 - Віктар Захараў — рэктар інстытута (1964—1968)
 - Эльвіра Герасімовіч — рэктар інстытута (1968—1984)
 - Анатоль Сабалеўскі — рэктар інстытута (1984—1989)
 - Васіль Шаранговіч — рэктар (1989—1997)
 - Рычард Смольскі — рэктар (1997—2010)
 - Міхаіл Баразна — рэктар (з 2010)
 
Структура
Факультэты і кафедры
- Тэатральны факультэт
- Кафедра майстэрства акцёра
 - Кафедра рэжысуры
 - Кафедра сцэнічнай мовы і вакалу
 
 - Мастацкі факультэт
- Кафедра малюнка
 - Кафедра жывапісу
 - Кафедра графікі
 - Кафедра скульптуры
 - Кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
 
 - Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
 - Кафедра інтэр’ера і абсталявання
 - Кафедра прамысловага дызайну
 - Кафедра касцюма і тэкстылю
 - Кафедра графічнага дызайну
 - Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры
 - Кафедра тэорыі і гісторыі дызайну
 
 - Факультэт экранных мастацтваў
- Кафедра рэжысуры кіно і тэлебачання
 - Кафедры кінатэлеаператарства
 - Кафедра гукарэжысуры
 - Кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў
 
 - Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
 - Агульнаакадэмічныя кафедры
- Кафедра гуманітарных дысцыплін
 - Кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў
 - Кафедра фізвыхавання
 
 
Іншыя падраздзяленні
- Магістратура
 - Аспірантура і дактарантура
 - Падрыхтоўчае аддзяленне
 - Навучальны аддзел
 - Аддзел міжнародных сувязяў
 - Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю
 - Навукова-даследчы аддзел
 - Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел
 - Бібліятэка
 - Музей
 - Галерэя «Акадэмія»
 - Тэатр-студыя імя Е.Міровіча
 
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі
Колішнія
- Яўген Адамовіч
 - Вальмен Аладаў
 - Андрэй Андросік
 - Анатоль Анікейчык
 - Дзмітрый Арлоў
 - Вацлаў Арэшка
 - Іван Ахрэмчык
 - Гурый Барышаў
 - Уладзімір Басалыга
 - Андрэй Бембель
 - Зінаіда Браварская
 - Людміла Бржазоўская
 - Аляксандр Бутакоў
 - Аляксандр Бяспалы
 - Фама Варанецкі
 - Гаўрыла Вашчанка
 - Элеанора Вецер
 - Барыс Вішкароў
 - Валянцін Волкаў
 - Георгій Волкаў
 - Натан Воранаў
 - Ігар Воўчак
 - Вольга Галіна
 - Уладзімір Гардзеенка
 - Аляксей Глебаў
 - Глеб Глебаў
 - Уладзімір Грамовіч
 - Мікалай Гуціеў
 - Барыс Дакутовіч
 - Май Данцыг
 - Віктар Дашук
 - Аляксандр Длатоўскі
 - Ірына Дубянецкая
 - Ірына Елатамцава
 - Ірына Ждановіч
 - Андрэй Каляда
 - Міхаіл Кацар
 - Арлен Кашкурэвіч
 - Мікалай Кірэеў
 - Аляксандр Кішчанка
 - Аляксандра Клімава
 - Піліп Кобля
 - Пётр Крохалеў
 - Іван Крук
 - Арсень Лабовіч
 - Сяргей Лакішык
 - Хаім Ліўшыц
 - Павел Любамудраў
 - Аляксей Ляляўскі
 - Аляксандр Мазалёў
 - Любоў Мазалеўская
 - Валерый Мазынскі
 - Уладзімір Маланкін
 - Павел Малчанаў
 - Аляксей Марачкін
 - Барыс Мардвінаў
 - Аскар Марыкс
 - Павел Масленікаў
 - Аўгуст Мілаванаў
 - Еўсцігней Міровіч
 - Леніна Міронава
 - Уладзімір Няфёд
 - Тарас Паражняк
 - Эльмарт Петэрсон
 - Барыс Платонаў
 - Міхаіл Пташук
 - Валерый Раеўскі
 - Вячаслаў Ракіцкі
 - Леанід Рахленка
 - Вера Рэдліх
 - Анатоль Сабалеўскі
 - Іван Саверчанка
 - Канстанцін Саннікаў
 - Пётр Свентахоўскі
 - Павел Семчанка
 - Арон Скір
 - Уладзімір Стальмашонак
 - Здзіслаў Стома
 - Рыд Таліпаў
 - Віктар Тарасаў
 - Віктар Тураў
 - Барыс Утораў
 - Інэса Ушацкая
 - Аліна Фаміна
 - Іван Харламаў
 - Сяргей Харэўскі
 - Віталь Цвірка
 - Альбіна Шагідзевіч
 - Васіль Шаранговіч
 - Мая Яніцкая
 
Цяперашнія
- Галіна Адамовіч
 - Нінэль Аладава
 - Юрый Алісевіч
 - Віктар Альшэўскі
 - Мікалай Андрэеў
 - Валерый Анісенка
 - Анатоль Арцімовіч
 - Віктар Барабанцаў
 - Рыгор Баравік
 - Міхаіл Баразна
 - Валянціна Бартлава
 - Зоя Белахвосцік
 - Аксана Васільева
 - Святлана Вінакурава
 - Уладзімір Вішнеўскі
 - Галіна Галкоўская
 - Ігар Гардзіёнак
 - Аляксандр Гарцуеў
 - Віталь Герасімаў
 - Эльвіра Герасімовіч
 - Барыс Герлаван
 - Яраслаў Громаў
 - Вітаўтас Грыгалюнас
 - Эдуард Жакевіч
 - Уладзімір Забела
 - Ларыса Зайцава
 - Алег Залётнеў
 - Уладзімір Зінкевіч
 - Дзіна Іванова
 - Вячаслаў Іваноўскі
 - Міхаіл Кавальчык
 - Міхаіл Казарог
 - Маргарыта Касымава
 - Віталь Катавіцкі
 - Мікалай Кірычэнка
 - Аляксандр Ксёндзаў
 - Ілья Курган
 - Якаў Ленсу
 - Таццяна Лісавенка
 - Сяргей Логвін
 - Уладзімір Лукашык
 - Барыс Луцэнка
 - Лідзія Манакова
 - Уладзімір Мішчанчук
 - Дзмітрый Мохаў
 - Генадзь Мурамцаў
 - Вольга Мядзведзева
 - Галіна Мяшкова
 - Руслан Найдзен
 - Віктар Нямцоў
 - Вера Палякова-Макей
 - Вячаслаў Паўлюць
 - Мікалай Пінігін
 - Аляксандр Прохараў
 - Валянціна Пятліцкая
 - Аляксандр Рэнанскі
 - Уладзімір Савіч
 - Вадзім Салееў
 - Юрый Санжарэўскі
 - Віктар Саркісьян
 - Вячаслаў Семянько
 - Валянціна Сідарава
 - Віктар Скорабагатаў
 - Валерый Славук
 - Рычард Смольскі
 - Крысціна Стрыкелева
 - Анастасія Суханава
 - Уладзімір Сытчанка
 - Юрый Тарэеў
 - Павел Татарнікаў
 - Уладзімір Тоўсцік
 - Міхаіл Тумеля
 - Аляксандр Фінскі
 - Юрый Хілько
 - Людміла Церах
 - Канстанцін Шаранговіч
 - Міхаіл Шкробат
 - Яўген Шунейка
 - Міхаіл Шыкаў
 - Ганна Шымялевіч
 - Аляксандр Яфрэмаў
 
Remove ads
Дактары honoris causa
Вядомыя выпускнікі
Акцёры, рэжысёры, тэатральныя дзеячы
- Святлана Акружная — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Андрэй Андросік — рэжысёр
 - Мікалай Андрэеў — рэжысёр
 - Валерый Анісенка — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Зоя Асмалоўская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Генадзь Аўсяннікаў — акцёр, народны артыст СССР і Беларусі
 - Галіна Бальчэўская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Рыгор Баравік — рэжысёр, педагог
 - Віталь Баркоўскі — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Барыс Барысёнак — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Зоя Белахвосцік — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Рыгор Белацаркоўскі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Таіса Белічэнка — рэжысёр
 - Галіна Букаціна — актрыса
 - Аляксандр Бутакоў — рэжысёр, педагог
 - Людміла Былінская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Фама Варанецкі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Аляксандр Васько — акцёр
 - Людміла Волкава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Аляксандр Галко — акцёр, народны артыст Расіі
 - Эдуард Гарачы — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Алег Гарбуз — акцёр
 - Генадзь Гарбук — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Валянціна Гарцуева — актрыса
 - Аляксандр Гарцуеў — рэжысёр
 - Эдуард Герасімовіч — арганізатар тэатральнай справы, заслужаны работнік культуры Беларусі
 - Ларыса Горцава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Уладзімір Грамовіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Маргарыта Громава — актрыса
 - Яраслаў Громаў — акцёр, рэжысёр, педагог
 - Лілія Давідовіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Генадзь Давыдзька — грамадскі дзеяч, акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Вадзім Дапкюнас — тэатральны дзеяч
 - Галіна Дзягілева — актрыса
 - Аляксандр Дзянісаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Ігар Дзянісаў — акцёр
 - Аляксандр Дольнікаў — рэжысёр
 - Лілія Драздова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Георгій Дубаў — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Павел Дубашынскі — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Віталь Дудзін — рэжысёр
 - Ала Ельяшэвіч — актрыса
 - Валянцін Ермаловіч — акцёр, рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі
 - Алег Жугжда — рэжысёр
 - Анатоль Жук — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Сяргей Журавель — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Юрый Жыгамонт — акцёр, журналіст
 - Уладзімір Зайцаў — акцёр, рэжысёр, мастак тэатра
 - Марыя Захарэвіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Святлана Зелянкоўская — актрыса
 - Зінаіда Зубкова — актрыса, народная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Міхаіл Зуй — акцёр
 - Міхаіл Кавальчык — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі
 - Аляксандр Казакоў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Вікторыя Казлова — рэжысёр
 - Міхаіл Каладзінскі — акцёр, педагог, тэатразнавец
 - Андрэй Каляда — акцёр, педагог
 - Уладзімір Караткевіч — акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Віталь Катавіцкі — акцёр, педагог
 - Наталля Качаткова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Анатоль Кашкер — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Уладзімір Кін-Камінскі — акцёр
 - Мікалай Кірычэнка — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Вольга Клебановіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Яўген Клімакоў — арганізатар тэатральнай справы, заслужаны работнік культуры Беларусі
 - Аляксандр Козак — акцёр, арганізатар тэатральнай справы, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Тадэвуш Кокштыс — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Людміла Корхава — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Анатоль Кот — акцёр
 - Віталь Краўчанка — акцёр
 - Сяргей Краўчанка — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Яўген Крыжаноўскі — акцёр
 - Уладзімір Куляшоў — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Мікалай Кучыц — акцёр, рэжысёр
 - Алесь Лабанок — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Аляксандр Лабуш — акцёр
 - Пятро Ламан — акцёр
 - Віктар Лебедзеў — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Таццяна Ліхачова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Анатоль Луцэвіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Барыс Луцэнка — рэжысёр, народны артыст Беларусі
 - Аляксей Ляляўскі — рэжысёр
 - Валерый Мазынскі — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Уладзімір Маланкін — акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Аляксандр Малчанаў — акцёр
 - Георгій Маляўскі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Віктар Манаеў — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Лідзія Манакова — рэжысёр, педагог
 - Галіна Маркіна — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Таццяна Мархель — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Аляксандр Марцынюк — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Валерый Маслюк — рэжысёр
 - Бэла Масумян — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Яніна Мелехава — актрыса маскоўскіх тэатраў
 - Аўгуст Мілаванаў — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Уладзімір Мішчанчук — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Цімур Муратаў — акцёр
 - Генадзь Мушперт — рэжысёр
 - Святлана Некіпелава — актрыса
 - Тамара Нікалаева — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Вольга Няфёдава — актрыса
 - Аляксандр Падабед — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Раман Падаляка — акцёр
 - Вера Палякова-Макей
 - Аляксандр Парфяновіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Вячаслаў Паўлюць — акцёр
 - Мікалай Пінігін — рэжысёр
 - Ніна Піскарова — актрыса
 - Тамара Пузіноўская — актрыса
 - Ігар Пятроў — акцёр, рэжысёр
 - Міхаіл Пятроў — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Святлана Рабава — актрыса, народная артыстка Расіі
 - Уладзімір Рагаўцоў — акцёр, заслужаны артыст Беларусі
 - Валерый Раеўскі — рэжысёр, народны артыст Беларусі
 - Віктар Рыбчынскі — акцёр
 - Валянцін Салаўёў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Ігар Сігаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Алена Сідарава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Валерый Смірноў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Галіна Сідзельнікава — актрыса, дыктар, заслужаная артыстка БССР
 - Баляслаў Сяўко — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Галіна Талкачова — актрыса, народная артыстка Беларусі
 - Віктар Тарасаў — акцёр, народны артыст СССР і Беларусі
 - Аляксандр Ткачонак — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Мікола Трухан — акцёр, рэжысёр
 - Аляксандр Барысавіч Уладамірскі — акцёр
 - Леанід Улашчанка — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Барыс Утораў — рэжысёр
 - Вольга Фадзеева — актрыса
 - Ларыса Федчанка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Юрый Фейгін — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Валерый Філатаў — акцёр, народны артыст Беларусі
 - Павел Харланчук — акцёр, рэжысёр
 - Ганна Хітрык — актрыса, спявачка
 - Людміла Цімафеева — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Мікалай Цішачкін — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Галіна Чарнабаева — актрыса
 - Яўген Шабан — акцёр, рэжысёр, драматург, сцэнарыст
 - Альбіна Шагідзевіч — актрыса, педагог
 - Аляксей Шадзько — акцёр, музыкант
 - Віктар Шалкевіч — акцёр, паэт, музыкант
 - Рыгор Шацько — акцёр, арганізатар тэатральнай справы
 - Тамара Шашкіна — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
 - Генадзь Шкуратаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Аляксандр Янушкевіч — рэжысёр, акцёр
 
Мастакі
- Эдуард Агуновіч — графік, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь
 - Віктар Александровіч — графік, жывапісец
 - Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі — жывапісец
 - Анатоль Анікейчык — скульптар, народны мастак Беларусі
 - Мікалай Апіёк — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Барыс Аракчэеў — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Анатоль Арцімовіч — скульптар, педагог
 - Людвіг Асецкі — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Сяргей Бандарэнка — скульптар
 - Лявон Баразна — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч
 - Анатоль Бараноўскі — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Міхаіл Барздыка — графік
 - Валянціна Бартлава — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагог
 - Міхаіл Басалыга — графік
 - Уладзімір Басалыга — графік
 - Аляксандр Батвінёнак — скульптар
 - Эдуард Белагураў — жывапісец
 - Генадзь Буралкін — скульптар
 - Сяргей Вакар — скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Руслан Вашкевіч — жывапісец, дызайнер
 - Уладзімір Вішнеўскі — графік
 - Сяргей Волкаў — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Яўген Волкаў — мастак тэатра
 - Віктар Вярсоцкі — жывапісец, заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы
 - Людміла Ганчарова — мастак тэатра
 - Святлана Гарбунова — скульптар
 - Уладзімір Гардзеенка — мастак тэатра
 - Ігар Гардзіёнак — графік, педагог
 - Барыс Герлаван — мастак тэатра, народны мастак Беларусі
 - Ларыса Герлаван — мастак тэатра
 - Уладзімір Гладкевіч — графік, жывапісец
 - Жанна Грак — мастачка і скульптарка
 - Віктар Грамыка — жывапісец, народны мастак Беларусі
 - Леў Гумілеўскі — скульптар, народны мастак Беларусі
 - Сяргей Гумілеўскі — скульптар
 - Валерый Даўгала — мастак-манументаліст
 - Юрый Дарашкевіч — жывапісец
 - Леанід Дубар — графік
 - Эдуард Жакевіч — графік, дызайнер
 - Уладзімір Жбанаў — скульптар
 - Яўген Ждан — мастак тэатра, заслужаны работнік культуры Беларусі
 - Уладзімір Жданаў — мастак тэатра
 - Валянцін Занковіч — скульптар, архітэктар
 - Вячаслаў Захарынскі — жывапісец
 - Уладзімір Зінкевіч — жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Валянціна Іванькова — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
 - Уладзімір Ісачанка — жывапісец
 - Мікалай Казакевіч — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Барыс Казакоў — мастак тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Аляксандр Касцючэнка — галоўны мастак-пастаноўшчык Нацыянальнага Вялікага тэатру оперы і балета
 - Уладзімір Качан — жывапісец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
 - Арлен Кашкурэвіч — графік, народны мастак Беларусі
 - Сяргей Кірушчанка — жывапісец, дызайнер
 - Яўген Колчаў — скульптар
 - Анатоль Концуб — жывапісец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
 - Ірына Котава — графік, жывапісец
 - Мікола Крукаў — мастак-манументаліст
 - Язэп Крупскі — жывапісец
 - Галіна Крываблоцкая — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
 - Уладзімір Крываблоцкі — жывапісец, манументаліст
 - Аляксандр Ксёндзаў — жывапісец
 - Анатоль Кузняцоў — жывапісец
 - Яўген Кулік — графік, грамадскі дзеяч
 - Мікола Купава — графік, жывапісец
 - Міхаіл Лісоўскі — жывапісец, графік
 - Зоя Літвінава — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Сяргей Логвін — скульптар, педагог
 - Уладзімір Лукашык — графік, дызайнер
 - Валерый Магучы — скульптар
 - Аляксей Марачкін — жывапісец
 - Зіновій Марголін — мастак тэатра, дызайнер
 - Віктар Маркавец — жывапісец
 - Генадзь Матусевіч — скульптар
 - Віктар Мікіта — графік
 - Іван Міско — скульптар, народны мастак Беларусі
 - Дзмітрый Мохаў — мастак тэатра
 - Мікалай Назарчук — жывапісец
 - Таццяна Нерсісян — мастак тэатра
 - Віктар Нямцоў — жывапісец
 - Наталля Паплаўская — графік
 - Георгій Паплаўскі — графік, жывапісец, народны мастак Беларусі
 - Вячаслаў Паўлавец — жывапісец, графік
 - Аляксандр Прохараў — скульптар
 - Юзаф Пучынскі — графік
 - Алесь Пушкін — жывапісец
 - Людміла Пятруль — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
 - Янка Раманоўскі — графік
 - Валерый Рачкоўскі — мастак тэатра
 - Алесь Родзін — жывапісец, перформер
 - Людміла Русава — мастачка і перформерка
 - Іван Рэй — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Уладзімір Савіч — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Ніна Сакалова-Кубай — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайнер
 - Генадзь Сакалоў-Кубай — графік, мастацтвазнаўца, педагог
 - Дзмітрый Сарока — жывапісец
 - Пётр Свентахоўскі — жывапісец
 - Мікалай Селяшчук — жывапісец, графік
 - Павел Семчанка — графік, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагог
 - Раіса Сіплевіч — графік
 - Рыгор Сітніца — графік
 - Уладзімір Слабодчыкаў — скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Валерый Славук — графік, педагог
 - Андрэй Мікалаевіч Смаляк — жывапісец
 - Віктар Сташчанюк — графік
 - Уладзімір Сулкоўскі — жывапісец
 - Васіль Сумараў — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Уладзімір Сытчанка — графік, педагог
 - Ігар Сямека — жывапісец
 - Марыя Таболіч — жывапісец
 - Рыгор Таболіч — жывапісец
 - Павел Татарнікаў — графік
 - Уладзімір Тоўсцік — жывапісец, народны мастак Беларусі
 - Юрый Тур — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Уладзімір Уродніч — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Аліна Фаміна — мастак тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Аляксандр Фінскі — скульптар
 - Юрый Хілько — графік, педагог
 - Людміла Церах — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
 - Сяргей Цімохаў — жывапісец
 - Генрых Ціхановіч — жывапісец
 - Ігар Цішын — жывапісец
 - Алесь Цыркуноў — жывапісец
 - Васіль Шаранговіч — графік, народны мастак Беларусі
 - Канстанцін Шаранговіч — графік
 - Алесь Шатэрнік — скульптар
 - Валерый Шкаруба — жывапісец
 - Леанід Шчамялёў — жывапісец, народны мастак Беларусі
 - Валяр’ян Янушкевіч — скульптар
 - Фелікс Янушкевіч — жывапісец
 
Дызайнеры
- Андрэй Азараў — мультымедыя-дызайнер
 - Сяргей Войчанка — дызайнер
 - Уладзімір Голубеў — дызайнер, навуковец
 - Роберт Мацвеевіч Клімін — дызайнер, мастак
 - Якаў Ленсу — дызайнер, мастацтвазнаўца
 - Алег Марозаў — дызайнер
 - Генадзь Мацур — дызайнер, графік
 - Сяргей Саркісаў — дызайнер, мастак, графік
 - Мікалай Стас — мастак, дызайнер
 - Крысціна Стрыкелева — дызайнер, мастацтвазнаўца
 - Сяргей Сцельмашонак — мастак, дызайнер
 - Леў Талбузін — дызайнер, скульптар
 - Юрый Тарэеў — дызайнер, педагог
 - Уладзімір Цэслер — дызайнер
 - Міхаіл Шыкаў — дызайнер
 - Андрэй Шэлюта — дызайнер, мастак-канцэптуаліст, арт-дырэктар
 
Дзеячы кінематографа
- Галіна Адамовіч — кінарэжысёр-дакументаліст
 - Віктар Аслюк — кінарэжысёр-дакументаліст
 - Аляксандр Гутковіч — акцёр, рэжысёр тэлебачання, драматург
 - Аляксандр Колбышаў — кінарэжысёр
 - Андрэй Кудзіненка — кінарэжысёр
 - Іван Паўлаў — кінарэжысёр
 - Валерый Рубінчык — кінарэжысёр
 
Дзеячы тэлебачання і радыё
- Уладзімір Баклейчаў — акцёр, дыктар радыё і тэлебачання
 - Алег Вінярскі — акцёр, дыктар і рэжысёр радыё
 - Адам Глобус — літаратар, жывапісец
 - Віктар Карпілаў — рэжысёр тэлебачання, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
 - Сяргей Кацьер — рэжысёр тэлебачання
 - Ілья Курган — акцёр, дыктар радыё, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
 - Вера Ропат — дыктар тэлебачання
 - Уладзімір Станкевіч — акцёр, рэжысёр тэлебачання
 
Мастацтвазнаўцы
- Вацлаў Арэшка — тэатразнаўца, грамадскі дзеяч
 - Міхаіл Баразна — мастацтвазнаўца, дызайнер
 - Таццяна Гаранская — мастацтвазнаўца
 - Тамара Гаробчанка — тэатразнаўца
 - Іна Герасімава — мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч
 - Эльвіра Герасімовіч — актрыса, тэатразнаўца
 - Людміла Грамыка — тэатразнаўца, крытык
 - Леанід Дробаў — мастацтвазнаўца, жывапісец
 - Вячаслаў Іваноўскі — тэатразнаўца
 - Пётр Карнач — мастацтвазнаўца
 - Таццяна Команава — тэатразнаўца, крытык
 - Арсень Лабовіч — тэатразнаўца
 - Зянон Пазняк — тэатразнаўца, археолаг, палітык і грамадскі дзеяч
 - Сяргей Пятровіч — тэатразнаўца
 - Міхась Раманюк — мастацтвазнаўца, этнограф
 - Ала Савіцкая — тэатразнавец
 - Ларыса Салавей — мастацтвазнаўца, заслужаны настаўнік Беларусі
 - Рычард Смольскі — тэатразнаўца
 - Віктар Шматаў — мастацтвазнаўца, графік
 - Яўген Шунейка — мастацтвазнаўца, жывапісец
 
Іншыя
- Мікалай Аксаміт — грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца
 - Раман Бандарэнка — мастак, забіты ў час пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў
 - Ігар Варашкевіч — музыкант
 - Валерый Гедройц — арганізатар культуры, дзяржаўны дзеяч
 - Аляксей Дудараў — драматург, сцэнарыст, акцёр
 - Валянцін Дудкевіч — харэограф, мастацтвазнаўца, народны артыст Беларусі
 - Тодар Кашкурэвіч — музыкант, жывапісец
 - Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын — беларускі паэт
 - Алесь Лось — музыкант
 - Георгій Марчук — драматург, сцэнарыст
 - Андрэй Плясанаў — музыкант, рэжысёр
 - Фёдар Поўны — протаіерэй Беларускай праваслаўнай царквы
 - Уладзімір Сцяпан — пісьменнік, журналіст
 - Гардзей Шчаглоў — іерэй Беларускай праваслаўнай царквы, дызайнер
 - Palina — спявачка.
 
Remove ads
Зноскі
- Постановление № 424 Совета Министров Республики Беларусь от 15 ноября 1991 г. «О преобразовании Белорусского государственного театрально-художественного института в Белорусскую академию искусств»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2025. Праверана 3 чэрвеня 2025.
 - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў/Гісторыя(недаступная спасылка). БДАМ. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2023. Праверана 11 снежня 2023.
 - As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (англ.). Times Higher Education (2 кастрычніка 2020). Праверана 17 снежня 2020.
 - 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (англ.). Scholars at Risk. Праверана 17 снежня 2020.
 - МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
 - COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
 - А. М. Кулагін, Т. Р. Чуракова. 151. Будынак Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
 - Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
